Бродня
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бро́дня — рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Менскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 33 км. Плошча вадазбору 214 км². Выдатак вады ў вусьці каля 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: Сойка
- Левыя: Каўпеніца
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Прысынак Смалявіцкага раёну, упадае ў Бярэзіну каля вёскі Вялікае Стахава Барысаўскага раёну. Цячэ пераважна Верхнебярэзінскай нізінай.
Даліна ў верхняй плыні трапэцападобная (шырыня 3—4 км) са спадзістымі схіламі; у сярэдняй і ніжняй плынях невыразная, зьліваецца з далінамі рэчак Гайна і Бярэзіна. Абалона забалочаная, у верхняй плыні шырынёй 0,3—0,8 км, у ніжняй зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Рэчышча ад вытоку на 12 км каналізаванае, ніжэй слаба мэандруе. Шырыня ракі ў межань у верхняй плыні 1—3 м, сярэдняй 4—8 м, ніжняй 8—12, у вусьці 15—17 м. Берагі невысокія, часта пераходзяць у абалону, забалочаныя[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads