Брусята
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бруся́та — рака ў Крупскім і Бярэзінскім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 37 км. Плошча вадазбору 340 км². Выдатак вады ў вусьці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: Вузьніца
- Левыя: Плаўня
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца з возера Нерыб у Крупскім раёне, упадае ў Бярэзіну за 2 км на захад ад вёскі Журоўка Бярэзінскага раёну. Цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай.
Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і ніжняй плыні трапэцападобная, шырынёй да 2 км. Абалона пераважна двухбаковая, яе шырыня 0,3—0,5 км, месцамі да 0,8 км. Рэчышча ў верхняй і сярэдняй плынях каналізаванае і выпрастанае на 27 км. Шырыня ракі ў межань 8—10 м[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads