Бярэзінскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бярэ́зінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,9 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 22 015 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Бярэзань.
Remove ads
Геаграфічнае становішча
Мяжуе з Барысаўскім, Ігуменскім, Крупскім раёнамі Менскай вобласьці, Асіпавіцкім, Бялыніцкім і Клічаўскім раёнамі Магілёўскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапні
Разьмяшчаецца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Паверхня палогахвалістая і раўнінная. Пераважаюць вышыні 160—180 м над узроўнем мора, максымальная адзнака 190,3 м (каля вёскі Мікулічы).
Клімат і расьліннасьць
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °С, ліпеня 17,9 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 684 мм Вэгетацыйны пэрыяд цягнецца 187 дзён.
Лясы (хваёвыя, бярозавыя, яловыя) займаюць 50% тэрыторыі раёну, балоты — 7,4%.
Гідраграфія
Асноўная рака — Бярэзіна з прытокамі Вушай, Жорнаўкай, Вусай, Манчай, Брусятай, Клявай.
Насельніцтва
Гаспадарчая дзейнасьць
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочная жывёлагадоўлі, таксама вырошчваюць зерневыя, кармавыя культуры, грэчку, бульбу. У раёне разьмяшчаюцца прадпрыемствы паліўнай, харчовай, лёгкай, ільно- і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Магілёў, зь Бярэзані на Барысаў, Клічаў, Новалукомаль. Суднаходства на Бярэзіне.
Турыстычная інфармацыя
Захаваліся помнікі архітэктуры: у в. Багушэвічы — касьцёл (XIX ст.), у в. Масьляны — Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква (1796), у в. Муравана — сядзіба (XIX ст.), у м. Бярэзань — сядзіба (XIX ст.).
Асобы
- Валенці Ваньковіч (1800—1842) — мастак
- Гіпаліт Гараўскі (1828 — ?) — жывапісец-пэйзажыст
- Мікола Прашковіч (1932, в. Гарадзішча — 1983) — беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык
- Мікола Равенскі (1886—1953) — кампазытар, аўтар музыкі да гімну "Магутны Божа
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads