Крупскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кру́пскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,1 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 22 557 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Крупкі.
На захадзе мяжуе з Барысаўскім, на поўдні — зь Бярэзінскім раёнамі Менскай вобласьці, на паўднёвым усходзе — зь Бялыніцкім і Круглянскім раёнамі Магілёўскай вобласьці, на ўсходзе — з Талачынскім, на поўначы — зь Лепельскім і Чашніцкім раёнамі Віцебскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
- 17 ліпеня 1924 году ўтвораны Крупскі раён.
Прырода
Рэльеф
Раён разьмешчаны пераважна ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўночна-ўсходняя частка — Аршанскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 160—180 м, максымальная — 225 м (на паўночны захад ад вёскі Хацюхова).
Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7,4 °С, ліпеня 17,9 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 685 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 187 дзён.
Гідраграфія
На тэрыторыі раёну цякуць 25 рэчак і 27 ручаёў. Асноўная рака — Бобр з прытокамі Начай, Еленкай, Можай і іншымі належыць да басэйну Бярэзіны. Рэкі Эса, Ракітаўка, Высокая, Сухая, Юнга — да вадазбору Дзьвіны.
Найвялікшая возера — Сялява, яго аснову складае аднайменны заказьнік, у возеры водзіцца рэдкая рыба сяляўка. Іншыя буйныя азёры — Худавец і Абіда.
Расьліннасьць
Лясы займаюць 42% плошчы раёну (хваёвыя, яловыя, бярозавыя), балоты 3,1%. На поўначы раёну месьціцца заказьнік «Сялява».
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 33,9 тыс.
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 28,2 тыс.; 2008 год — 27,5 тыс.; 1 студзеня 2009 году — 27 470 чалавек (у тым ліку ў раённым цэнтры 7880 чалавек, што складае 28,6%); 2009 год — 26 522 чал.[4] (перапіс); 2015 год — 23 587 чал.[5]; 2016 год — 23 241 чал.[6]; 2017 год — 22 916 чал.[7]; 2018 год — 22 557 чал.[1]
Адукацыя
Сыстэму адукацыі раёну складае 51 навучальная ўстанова: 16 сярэдніх школаў, дзяржаўны агульнаадукацыйны ліцэй, сярэдняя школа-сад, 6 базавых школаў, 4 пачатковыя школы, 12 дзіцячых садкоў, цэнтар карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня і рэабілітацыі, цэнтар дзіцячай творчасьці, дзіцячая і юнацкая спартовыя школы, 2 музычныя школы, рэгіянальны цэнтар прафэсійнай адукацыі, завочная сярэдняя школа.
Мэдыцына
Крупскае тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне складаецца з 2 лякарняў, раённай паліклінікі, 6 лекарскіх амбуляторыяў, 25 фэльчарска-акушэрскіх пунктаў.
Культура
У раёне дзейнічае 67 установаў культуры, у тым ліку раённы цэнтар культуры, 3 местачковыя дамы культуры, 3 сельскія дамы культуры, 19 сельскіх клюбаў, 6 клюбаў-бібліятэк, 34 бібліятэкі, 13 кінаўстановак.
У 2004 годзе ў новым будынку адкрыўся гісторыка-краязнаўчы музэй, пазьней карцінная галерэя і дом рамёстваў.
Гаспадарчая дзейнасьць
Прамысловасьць
У раёне месьцяцца прадпрыемствы паліўнай, харчовай прамысловасьць, разьвітая вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.
- ТАА «Амкадар-Можа».
- торфабрыкетны завод «Туршоўка».
- плодаагароднінны завод.
- дрэваапрацоўчы камбінат.
Сельская гаспадарка
Сельская гаспадарка раёну спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі і сьвінагадоўлі, вырошчваньні зерневых і кармавых культураў, бульбы, ільну.
Аграпрамысловы комплекс прадстаўлены 12 сельскагаспадарчымі вытворчымі каапэратывамі. 4 сельскагаспадарчыя прадпрыемствы далучаныя да арганізацыяў раёну. У склад АПК уваходзяць:
- УП «Квеціна».
- ААТ «Лянок».
- ЗАТ «Хацюхова».
- ААТ «Халопеніцкі масларобча-сыраробчы завод».
- РУСП «Экспэрымэнтальная база „Эса“».
Remove ads
Транспарт
Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгункі і аўтамабільная дарогі Берасьце — Масква, аўтадарога Чашнікі — Бобр — Бярэзань. Апроч таго, праз раён праходзяць газаправоды «Таржок — Менск — Івацэвічы» «Ямал — Эўропа», якія абслугоўвае ААТ «Белтрансгаз».
Інфармацыя для турыстаў
Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці
- Могілкі габрэйскія ў в. Абчуга.
- Могілкі габрэйскія ў м.-ку Бобр.
- Сядзіба ў м.-ку Бобр (XIX ст.).
- Каменны Крыж ў в. Грыцкавічы.
- Царква Праабражэньня Гасподняга ў в. Грыцкавічы (1822).
- Царква ў в. Калодніца (XIX ст.).
- Сядзіба Сьвяцкіх у м. Крупкі (пач. XX ст.).
- Кляштар дамініканаў у м.-ку Халопенічы (XVIII ст.).
- Могілкі габрэйскія ў м.-ку Халопенічы.
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў м.-ку Халопенічы (1828).
- Сядзіба ў в. Худаўцы (XIX ст.).
- Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Худаўцы (1894).
Страчаная спадчына
- Царква ў м. Крупкі (XIX ст.)
- Кляштар кармэлітаў у м.-ку Халопенічы (XVII ст.)
- Кляштар марыявітак у м.-ку Халопенічы
- Сынагога ў м.-ку Халопенічы
Remove ads
Асобы
- Адам Багдановіч (1862—1940) — беларускі краязнаўца і фальклярыст
- Уладзімер Кавалёнак (нар. 1942) — лётнік-касманаўт СССР, двойчы Герой Савецкага Саюзу
- Анатоль Красоўскі (1952, п. Крупкі — 1999 (?)) — беларускі бізнэсмэн, зьніклы пры нявысьветленых абставінах.
- Зьміцер Прышчэпаў (1896, в. Калодніца — 1940) — рэпрэсаваны дзяржаўны і грамадзкі дзяяч
- Алесь Пушкін (1965, Бобр – 2023) — беларускі жывапісец-нонканфарміст, тэатральны мастак, перформер, арт-куратар, сябра Беларускага саюза мастакоў, палітвязень
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Раён улучае адно места, два мястэчкі і 229 сельскіх населенных пунктаў.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads