Брэм Стокер
ірляндзкі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абрагам «Брэм» Стокер (па-ангельску: Abraham «Bram» Stoker; 8 лістапада 1847, Дублін, Ірляндыя — 20 красавіка 1912, Лёндан) — ірляндзкі пісьменьнік. Аўтар раману «Дракула».
Remove ads
Біяграфія
Абрагам «Брэм» Стокер нарадзіўся 8 лістапада 1847 году ў Дубліне. У дзяцінстве з-за хваробы ён да сямі гадоў ня быў здольны паднімацца і хадзіць. Гэтая акалічнасьць пакінула сьлед у творчасьці пісьменьніка — граф Дракула, пэрсанаж яго галоўнага раману, шмат часу праводзіць у сьне. Аднак, пераадолеўшы хваробу, Стокер падчас вучобы ва ўнівэрсытэце Дубліна быў добрым футбалістам і лёгкаатлетам.
Пасьля сканчэньня Трыніці-коледжу Стокер доўгі час працаваў на дзяржаўнай службе, адначасова выступаючы на старонках дублінскай газэты «The Evening Mail» як журналіст і тэатральны крытык. У гэты час у яго завязаліся сяброўскі стасункі з ангельскім акторам Генры Ірвінгам. У 1878 годзе Ірвінг прапанаваў Стокеру стаць дырэктарам-распарадчыкам тэатра «Ліцэюм» (Lyceum Theatre), і Стокер пераехаў у Лёндан. Цягам 27 гадоў Стокер быў мэнэджарам Ірвінга да самой сьмерці апошняга ў 1905 годзе. Стокер цяжка перажываў сьмерць сябра — зь ім здарыўся ўдар, і суткі ён не прыходзіў у сьвядомасьць.
Сяброўства зь Ірвінгам дапамагло Стокеру ўвайсьці ў найвышэйшыя колы Лёндану і пазнаёміўся з Артурам Конан Дойлам і Джэймзам Ўістлерам. Стокер быў жанаты на Флорэнс Бэлкам, у якую быў закаханы Оскар Ўайльд.
Хоць Стокер зьяўляўся аўтарам мноства твораў, славу яму прынёс раман «Дракула», апублікаваны ў 1897 годзе. Над раманам Стокер правёў восем гадоў, вывучаючы эўрапейскі фальклёр і легенды пра вампіраў.
Брэм Стокер памёр у Лёндане 20 красавіка 1912 году з-за прагрэсуючага паралюша.
Remove ads
Раманы і навэлі
Зборнікі апавяданьняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads