Будапэшцкі мэмарандум
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Будапэ́шцкі мэмара́ндум — міжнародныя дамовы аб гарантыі бясьпекі ў зьвязку з далучэньнем Беларусі[1] і Ўкраіны да «Дамовы аб непашырэньні ядзернай зброі», падпісаныя ў Будапэшце 5 сьнежня 1994 году паміж Беларусьсю, Украінай, ЗША, Расеяй і Вялікабрытаніяй аб «бязьядзерным статусе» Беларусі і Ўкраіны. Дамовы ўтрымоўваюць пункты, якія надаюць Беларусі і Ўкраіне гарантыі іх сувэрэнітэту і бясьпекі.
На момант падпіcаньня мэмарандуму Ўкраіна ня мела тэхнічных магчымасцяў абслугоўваць стратэгічную ядзерную зброю і зазнала вялізны міжнародны ціск[2]. У 1993 годзе Ўкраіна падпісала Лісабонскі пратакол да Дагавора аб стратэгічных наступальных ўзбраеньні (СНВ-1)[3].
Remove ads
Дзяржавы-падпісанты
Абавязнасьці
Паводле гэтага Мэмарандуму ЗША, РФ і Вялікабрытанія абавязаліся:
- паважаць незалежнасьць, сувэрэнітэт і існыя дзяржаўныя граніцы Беларусі і Ўкраіны;
- устрымлівацца ад пагрозы сілай і яе ўжываньня супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці і палітычнай незалежнасьці Беларусі і Ўкраіны; ніякая іх зброя ніколі ня будзе выкарыстоўвацца супраць яе, акрамя мэт самаабароны або якім іншым спосабам у адпаведнасьці з статутам ААН;
- устрымлівацца ад эканамічнага ціску, накіраванага на тое, каб падпарадкаваць сваім уласным інтарэсам рэалізацыю Беларусьсю і Ўкраінай правоў, уласьцівых іх сувэрэнітэту[4];
- дамагацца з боку Рады Бясьпекі ААН неадкладных дзеяньняў з мэтай наданьня дапамогі Беларусі і Ўкраіне, калі яны стануць ахвярай акту агрэсіі або аб’ектам пагрозы агрэсіі з ужываньнем ядзернай зброі;
- Не ўжываць ядзерную зброю супраць Беларусі і Ўкраіны, акрамя выпадку нападу на іх саміх, іхнія і падапечныя ім тэрыторыі, узброеныя сілы, іхніх саюзьнікаў;
- Праводзіць кансультацыі ў выпадку ўзьнікненьня сытуацыі, якая закранае датычныя гэтых абавязаньняў пытаньні.
Remove ads
Крытыка
- У жніўні 2009 году Тарнопальская абласная рада дэпутатаў патрабавала разарваць Будапэшцкі мэмарандум у адказ на словы прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева[5].
- У жніўні 2009 году за перагляд Будапэшцкага мэмарандуму выступаў тагачасны прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка. У прыватнасьці, ён заявіў, што неабходна падпісаць двухбаковыя дамовы з краінамі-гарантамі і што паміж Украінай і ЗША такая дамова ўжо заключаная[6].
- У красавіку 2010 году намесьнік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што Расея пацьвяджае гарантыі Ўкраіне, зафіксаваныя ў Будапэшцкім мэмарандуме[7].
- Па зьяўленьні ахвяраў Эўрамайдану, затрыманьня «ня ўкраінскіх» снайпэраў у Кіеве афіцыйна прызнана дачыненьне спэцслужбы Расейскай Фэдэрацыі ў арганізацыі дэстабілізацыі ва Ўкраіне, якія стралялі ў дзяржаўных службоўцаў МУС Украіны і ў цывільных мітынгоўцаў[8][9][10][11]. Падпісант дадзенай дамовы Расейская Фэдэрацыя адкрыта парушыла Будапэшцкі мэмарандум, і 1 сакавіка 2014 г. стала на шлях ваеннага ўварваньня ў сувэрэнную дзяржаву Ўкраіну, суб’ект міжнароднага права[12][13][14][15][16].
- 4 красавіка 2023 году ў інтэрвію «Радыё і тэлебачаньню Ірляндыі» былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан заявіў: «Я адчуваю асабістаю датычнасьць, таму што я прымусіў іх (Украіну) пагадзіцца на адмову ад ядзернай зброі. І ніхто зь іх ня верыць, што Расея пайшла б на гэта (уварваньне), калі б Украіна ўсё яшчэ мела сваю зброю»[17].
Глядзіце таксама
- Дамова аб непашырэньні ядзернай зброі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads