Земская ўправа (Амсьціслаў)
будынак у Амсьціславе (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Земская ўправа — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX ст. у Амсьціславе. Знаходзіцца на гістарычнай Кіеўскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Земская ўправа | |
Будынак былой земскай управы | |
Краіна | Беларусь |
Места | Амсьціслаў |
Каардынаты | 54°01′15″ пн. ш. 31°43′41″ у. д. |
Дата заснаваньня | канец XIX — пачатак XX ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Земская ўправа на мапе Беларусі ![]() ![]() Земская ўправа | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Будаваўся ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы. У будынку разьмяшчалася земская ўправа.
Архітэктура
Помнік эклектычнай архітэктуры. Гэта 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак з высокімі паўсутарэньнямі, 2-схільным вальмавым дахам. Бакавы вугал зразаецца і завяршаецца шчытападобным атыкам. Фасады падзяляюцца карнізам на два паверхі, таксама яны падзяляюцца вэртыкальна лапаткамі і аконнымі праёмамі. Вокны высокія прастакутныя на першым паверсе і лучковага абрысу з складанымі ліштвамі на другім. Сьцены завяршаюцца разьвітым карнізам з сухарыкамі. На другім паверсе бальконы з чыгуннымі агароджамі.
Усярэдзіне мае калідорную сыстэму плянаваньня[1].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads