Скарбніца (Амсьціслаў)
будынак у Амсьціславе (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скарбніца — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX ст. у Амсьціславе. Знаходзіцца на гістарычнай Параднай вуліцы[a]. Твор архітэктуры эклектыкі з элемэнтамі нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Скарбніца | |
![]() Будынак былой скарбніцы | |
Краіна | Беларусь |
Места | Амсьціслаў |
Каардынаты | 54°01′18.26″ пн. ш. 31°43′38.78″ у. д. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Скарбніца на мапе Беларусі ![]() ![]() Скарбніца | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Будаваўся ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы. У будынку разьмяшчалася скарбніца.
Архітэктура
Помнік эклектычнай архітэктуры з элемэнтамі нэаклясыцызму. Гэта 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак, накрыты двухсхільным вальмавым дахам. Цэнтральны вугал скошаны, паверхня сьцяны скосу завяршаецца атыкам зь люнэтам, вуглы гарызантальна руставаныя. Першы і другі паверхі аддзяляюцца карнізам. Аконныя праёмы лучковыя, на другім паверсе аздабляюцца ліштвамі.
Усярэдзіне мае калідорны плян з адна- і двухбаковым разьмяшчэньнем памяшканьняў[1].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads