Будынак колішняй мужчынскай духоўнай вучэльні (Менск)

будынак у Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак колішняй мужчынскай духоўнай вучэльні (Менск)
Remove ads

Буды́нак ко́лішняй мужчы́нскай духо́ўнай вучэ́льні — частка комплексу Сядзібы Пшазьдзецкіх у Менску. Увесь комплекс занесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, як помнік рэспубліканскага значэньня[1].

Флігель
Будынак колішняй мужчынскай духоўнай вучэльні
Thumb
КраінаБеларусь
ГорадМенск
Адрасвул. Рэвалюцыйная, 2/пл. Свабоды, 13
Каардынаты53°54′14.47″ пн. ш. 27°33′13.35″ у. д.
Архітэктурны стыльклясыцызм
Дата пабудовы2-я пал. XVIII ст.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Будынак колішняй мужчынскай духоўнай вучэльні на мапе Беларусі
Thumb
Будынак колішняй мужчынскай духоўнай вучэльні
Будынак колішняй мужчынскай духоўнай вучэльні
Будынак колішняй мужчынскай духоўнай вучэльні на Вікісховішчы

Будынак духоўнае вучэльні месьціцца на вуліцы Рэвалюцыйнай, 2/плошчы Свабоды, 13[2].

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Вучэльня на паштоўцы пач. XX ст.

Пабудаваны ў 2-й палове XVIII ст., быў паўднёвым флігелем гарадзкой сядзібы Пшазьдзецкіх. У пачатку XIX ст. тут месьцілася аптэка, пазьней — пошта[3]. У 18701880 гг. у будынку правялі рэканструкцыю: дабудавалі трэці паверх і надалі будынку П-абразную форму. У XIX — пачатку XX ст. у будынку месьціўся інтэрнат мужчынскай духоўнай вучэльні. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі месьціўся Наркамат асьветы БССР, у 19221925 гг. першая шматгаліновая навукова-дасьледчая ўстанова ў рэспубліцы, папярэднік Акадэміі Навук БССР — Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), тут жа было Беларускае курортнае бюро, а з 1930 г. — Наркамат аховы здароўя. У 1956 годзе тут месьціўся кінатэатар «Навіны дня», які быў разьлічаны на 200 месцаў і служыў для паказу паўторных фільмаў[4]. Цяпер у будынку месьцяцца дзяржаўныя ўстановы[2].

Remove ads

Архітэктура

Будынак складаны, падоўжны ў пляне, з выступамі й скошаным кутом з боку пл. Свабоды. Першапачаткова ён быў Г-падобны ў пляне, двухпавярховы з цокальным паверхам. У канцы XIX ст. стаў П-падобны ў пляне, у тарцовых частках надбудаваны трэці паверх. Фасады маюць плоскаснае вырашэньне. Сьцены рытмічна прарэзаныя прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, на другім паверсе — аздобленыя сандрыкамі. Па пэрымэтры будынка праходзіць тонкапрафіляваны карніз. Першы паверх аддзелены ад цокальнага тонкім паяском. Трохпавярховыя тарцовыя часткі завершаныя невялікімі мансардамі пад двухсхільнымі дахамі. Сыстэма пляніроўкі зьмененая, спалучае анфіляднае разьмяшчэньне памяшканьняў і кароткія калідоры[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads