Будэ-Глімт (футбольны клюб)

нарвэскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Будэ-Глімт (футбольны клюб)
Remove ads

«Будэ-Глімт» (па-нарвэску: Bodø/Glimt) — нарвэскі футбольны клюб з гораду Будэ. Заснаваны ў 1916 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Нарвэгіі (2020, 2021, 2023, 2024) і двухразовы ўладальнік Кубка Нарвэгіі (1975, 1993). «Будэ-Глімт» быў першай камандай з Паўночнай Нарвэгіі, якая заваявала нацыянальны тытул, выйграўшы кубак краіны ў 1975 годзе, а таксама першай камандай з памянёнага рэгіёну, якая здабыла тытул чэмпіёнаў Нарвэгіі[2].

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

У той час як іншыя гарады ў фюльке Нурлян, як то Нарвік, Му-і-Рана ды Мушэн займелі свае футбольныя клубы раней, большы за іх горад Будэ ня меў буйнога клюбу ажно да сканчаэньня 1916 году. Новы клюб быў заснаваны з назвай «Глімт», што з нарвэскае мовы перакладаецца як ўспышка. Адным з заснавальнікаў клюбу быў Эрлінг Т’ерансэн, які таксама быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу, а потым і ганаровым сябрам. Т’ерансэн быў вядомым футбалістам і лыжнікам. Першы свой матч каманда зладзіў супраць вучняў школы Будэ, бо на той час «Глімт» быў адзіным футбольным клюбам у горадзе.

У 1919 годзе каманда здабыла свой свой першы трафэй, то бок «Глімт» стаў чэмпіёнам фюльке Нурлян. 1920-я гады былі складанымі для дружыны празь нізкі маральны стан і дрэннае фінансаваньне. У нейкі час узьнікла пытаньне аб ліквідацыі клюбу, але пазьней дружына атрымала падтрымку з боку футбольных зорак і трэнэраў з Паўднёвай Нарвэгіі. Такім быў у 1929 годзе Ёрган Ювэ. У 1930-я гады «Глімт» пачаў трэнавацца ў памяшканьні, што значна зьнізіла негатыўны ўплыў суровага арктычнага клімату.

Remove ads

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads