Міт’юлян Гэрнінг
дацкі футбольны клюб з Гэрнінгу From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Міт’юлян» (па-дацку: Midtjylland) — дацкі футбольны клюб з гораду Гэрнінгу. Заснаваны ў 1999 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Даніі (2015, 2018, 2020, 2024) і двухразовы ўладальнік Кубка Даніі (2019, 2022). Клюб быў створаны ў рамках зьліцьця двух клюбаў з гарадоў Гэрнінгу і Ікасту.
Remove ads
Гісторыя
Футбольны клюб «Міт’юлян» быў заснаваны Джоні Рунам, прадпрымальнікам і ўладальнікам прыватнага бізнэсу ў лесапрамысловай галіне, і Стээнам Гэсэлем, аўтарызаваным дылерам кампаніі Mercedes-Benz[2].
Мужчыны хацелі аб’яднаць футбольныя клюбы «Ікаст», які быў зафундаваны ў 1935 годзе, і «Гэрнінг Фрэмад», горад нараджэньня якога ёсьць 1918 год. Клюбы дзесяцігодзьдзямі былі супернікамі адзін аднаму, але ніколі яны не гулялі значнай ролі ў дацкім футболе. «Ікаст» меў пэўны посьпех у канцы 1970-х і 1980-х гадоў і тройчы клюб выступаў у фінале Кубка Даніі. Толькі праз доўгія гады перамоваў клюбы ў выніку здолелі дамовіцца і аб’яднацца ў адзіную структуру. Угода паміж клюбамі была канчаткова аформлена 6 красавіка 1999 году і абвешчаная на прэс-канфэрэнцыі на наступны дзень[3][4].
У 2000 годзе «Міт’юлян» дасягнуў падвышэньня да Супэрлігі пасьля выдатнага сэзону ў Першай лізе. Дружына здолела зарабіць на свой рахунак больш пунктаў, чым любая іншая каманда ў гісторыі дывізіёну. У ліпені 2014 году Мэт’ю Бэнгэм, уладальнік ангельскага клюбу «Брэнтфард», стаў мажарытарным акцыянэрам мацярынскай кампаніі FCM Holding Midtjylland[5]. У сэзоне 2014—2015 гадоў клюб упершыню стаў чэмпіёнам краіны. Пазьней «Міт’юлян» яшчэ некалькі разоў атрымоўваў тытул чэмпіёнаў, а ў сэзоне 2020—2021 гадоў дацкі клюб упершныю выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў[6].
Remove ads
Склад
- Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads