Бундэсьліга чэмпіянату Нямеччыны па футболе 2019—2020 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бундэсьліга 2019—2020 гадоў — 57-ы розыгрыш Бундэсьлігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Нямеччыны, які праходзіў з 16 жніўня 2019 году па 27 чэрвеня 2020 году. У зьвязку з пандэміяй каранавірусу 13 сакавіка 2020 году розыгрыш спынілі, матчы ўзнавіліся 16 траўня 2020 году без гледачоў.

Чэмпіёнам восьмы раз запар стала мюнхэнская «Баварыя», якая тым самым здабыла свой 29-ы тытул Бундэсьлігі і 30-ы чэмпіёнскі тытул.

Remove ads

Клюбы

У турніры бралі ўдзел 18 клюбаў, зь якіх 15 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Бундэсьлігі 2 — «Кёльн», «Падэрборн-07» і «Уніён». Гэтыя клюбы замянілі «Штутгарт», «Гановэр-96» і «Нюрнбэрг».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Нямецкі футбольны зьвяз
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Вынікі ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы; 7) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
  1. Паколькі пераможца Кубка Нямеччыны «Баварыя» кваліфікавалася ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў групавы этап Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла шостай камандзе лігі, а кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла ад шостай да сёмай каманды лігі.
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Айн ...
Крыніца: Нямецкі футбольны зьвяз
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Пераходныя матчы

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Вэрдэрам», які заняў 16-е месца ў Бундэсьлізе, і «Гайдэнгаймам», які заняў трэцяе месца ў Бундэсьлізе 2. Перамогу па гасьцявых галах здабыў «Вэрдэр», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.

Першы матч

Больш інфармацыі Вэрдэр, 0:0 ...

Матч у адказ

Больш інфармацыі Гайдэнгайм, 2:2 ...
Remove ads

Бамбардзіры

Больш інфармацыі Месца, Гулец ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads