Тым Кляйндынст

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Тым Кляйндынст
Remove ads

Тым Кля́йндынст (па-нямецку: Tim Kleindienst; нар. 31 жніўня 1995 году) — нямецкі футбаліст, нападнік клюбу «Барусія» (Мёнхэнглядбах) і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец клюбу «Энэргі». У складзе клюбу дэбютаваў у матчы Бундэсьлігі 2, згуляўшы 14 сьнежня 2013 году супраць «Фартуны». Паводле вынікаў сэзону котбускі клюб вылецеў у трэці дывізіён, дзе Кляйндынст стаў ключавым гульцом. Пасьля быў футбалістам «Фрайбургу» і «Гайдэнгайму», гуляючы пераважна ў другім дывізіёне. Толькі ў сэзоне 2017—2018 гадоў стала выходзіў на поле ў матчах Бундэсьлігі ў кашулі «Фрайбургу». Частку сэзону 2020—2021 гадоў гуляў у бэльгійскім чэмпіянаце, баронячы колеры «Генту».

У чэрвені 2021 году Кляйндынст вярнуўся ў «Гайдэнгайм», падпісаўшы кантракт да 2025 году[2]. У апошнім туры сэзону 2022—2023 гадоў забіў гол на 99-й хвіліне ў кампэнсаваны час, забясьпечыўшы перамогу над «Янам Рэгенсбургам» зь лікам 3:2, дзякуючы чаму клюб заняў першы радок у табліцы і ўпершыню ў гісторыі прабіўся ў Бундэсьлігу[3]. У тым сэзоне нападнік быў найлепшым бамбардзірам лігі з 25 галамі[4]. 6 красавіка 2024 году зрабіў дубль у матчы супраць «Баварыі», што прывяло да перамогі зь лікам 3:2[5]. Пасьля нядрэнна сэзону далучыўся да мёнхэнглядбаскай «Барусіі»[6].

Міжнародная

3 кастрычніка 2024 году быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Нямеччыны[7]. Праз восем дзён дэбютаваў у асноўным складзе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў выязным матчы супраць зборнай Босьніі і Герцагавіны ў рамках Лігі нацыяў[8]. 16 лістапада таго ж году адзначыўся дублем у браму зборнай Босьніі і Герцагавіны ў тым жа турніры[9].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads