Буча

места ў Кіеўскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Буча
Remove ads

Буча (па-ўкраінску: Буча) — места ў Кіеўскай вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Бучанскага раёну[2]. Плошча 26,57 км². Насельніцтва на 2024 год — 37 тыс. чал. Знаходзіцца за 20 км ад Кіева. Горад-герой Украіны (2022)[3].

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Буча знаходзіцца за 25 км на захад ад Кіева ў лясной зоне. Мяжуе зь местам Ірпень, вёскамі Ворзэль, Гастомель, Міхайлаўка-Рубяжоўка, Бліставіца.

17 ліпеня 2020 року Буча стала адміністрацыйным цэнтрам Бучанскага раёну[2].

Гісторыя

Першыя згадкі «Бучы» ў пісьмовых крыніцах датаваныя 1630 рокам у дачыненьні да вёскі Яблынька, валоданьне польскага шляхціча Ю. Лясоты. Напрыканцы XIX стагодзьдзя землі перайшлі ў валоданьне памешчыкаў Красоўскага, Пяхоўскага і Сагатоўскага.

У часе будаўніцтва Кіева-Ковельскай чыгункі ў 1898 року вакол прыпынку Буча паўстала аднайменнае паселішча.

У 2001 року зацьверджаныя герб і сьцяг Бучы. У 2006 нададзены статус места[4].

Remove ads

Насельніцтва

Колькасьць

Насельніцтва (чал.)[5]
19231926195919701979198920012018
1141 1258 6884 19 392 23 528 26 115 28 533 33 868

Мова

Больш інфармацыі украінская мова, расейская ...

Транспарт

З усходу на захад места перасякае міжнародная аўтадарога M7 Кіеў — Ковель. Чыгуначная станцыя Буча на чыгунцы Кіеў — Корасьцень[7].

Эканоміка

Дзейнічаюць прадпрыемствы шкляной, прыборабудаўнічай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці, будаўнічыя і транспартныя арганізацыі, экалягічная кампанія па ўтылізацыі і перапрацоўцы адкідаў. Найбольшыя прамысловыя прадпрыемствы:

  • ПрАТ «Меліоратор»;
  • Трэст «Південтеплоенергомонтаж»;
  • Бучанскі прыборабудаўнічы завод «Веда»;
  • Бучанскі тарны завод;
  • Вытворчы каапэратыў «Агробудпостач»;
  • ПАТ «Навукова-дасьледчы інстытут шклоплястыкаў і валакна»;
  • Экалягічная кампанія «Рада».
Remove ads

Турыстычная інфармацыя

У месьце ўсталяваныя помнікі і памятныя знакі:

  • Алея Памяці і помнік палеглым у Вялікай Айчыннай вайне;
  • Помнік Невядомаму жаўнеру;
  • Помнік Воінам-«аўганцам»;
  • Памятны знак Міхаілу Булгакаву на месцы дачы Булгакавых;
  • Мэмарыяльная дошка на будынку, дзе знаходзіўся штаб генэрала Міколы Ватуціна;
  • Помнік-бюст Тараса Шаўчэнкі.

Месты-браты

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads