Ковель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ковель
Remove ads

Ко́вель (па-ўкраінску: Ковель) — места абласнога падпарадкаваньня ў Валынскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Тур’і. Адміністрацыйны цэнтар Ковельскага раёну. Плошча 47,3 км². Насельніцтва на 2024 год — 70 тыс. чал.

Хуткія факты

Знаходзіцца за 70 км на паўночны захад ад Луцку. Адзін з найбольшых чыгуначных вузлоў Заходняй Украіны. Празь места праходзяць аўтамабільныя шляхі E373, E85 эўрапейскага значэньня і М07, М19 дзяржаўнага значэньня.

Remove ads

Гісторыя

Remove ads

Насельніцтва

Колькасьць

  • XIX стагодзьдзе: 1863 год — 3646 чал.; 1881 год — 4675 чал.[3]; 1893 год — 15 116 чал, зь іх паводле веравызнаньня: праваслаўных 5498, рымска-каталікоў 3088, юдаістаў 5810, пратэстантаў 612, іншых 108; паводле стану: шляхты 696, мяшчанаў 13 032, сялянаў 1266, замежных падданых 65, іншых 57.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1972 год — 36 тыс. чал.[5]; 1991 год — 69,7 тыс. чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 66 401 чал.[7]; 2018 год — 69 089 чал.

Мова

Больш інфармацыі украінская мова, расейская ...
Remove ads

Эканоміка

Завод сельскагаспадарчых машынаў, ільнозавод; дрэваапрацоўчы, будматэрыялаў, мясны камбінаты.

Славутасьці

  • Гістарычная забудова места (канец XIX — пачатак XX стагодзьдзяў)
  • Касьцёл Сьв. Ганны (перавезены зь вёскі Вішанькі, 1771)
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква Дабравешчаньня Прасьв. Багародзіцы (1877)
  • Царква Сьв. Міхала (1903)
  • Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (1877)

Галерэя

Месты-сябры

Thumb
Ліхтар з пазначэньнем адлегласьцяў да партнэрскіх местаў

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads