Быхаўская сынагога
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Быхаўская сынагога — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Быхаве. Знаходзіцца на гістарычным Рынку, на паўночны захад ад замка[a]. Дзеяла да першай паловы XX ст. Твор архітэктуры рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай і абарончай архітэктуры | |
Быхаўская сынагога | |
Быхаўская сынагога | |
Краіна | Беларусь |
Места | Быхаў |
Каардынаты | 53°31′10.59″ пн. ш. 30°15′18.76″ у. д. |
Канфэсія | юдаізм |
Архітэктурны стыль | Адраджэньне |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Быхаўская сынагога на мапе Беларусі ![]() ![]() Быхаўская сынагога | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Мураваную сынагогу ў Быхаве збудавалі ў пачатку XVII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Быхаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, сынагога працягвала дзеяць. У XIX ст. бажніцу часткова перабудавалі.
Найноўшы час
Савецкія ўлады зачынілі сынагогу, з гэтага часу помнік знаходзіцца ў занядбаным стане.
Remove ads
Архітэктура

Помнік архітэктуры позьняга рэнэсансу[1][2]. Гэта цэнтрычны мураваны абарончы будынак, амаль квадратны ў пляне, завершаны пакатым 4-схільным дахам. Фасады падзяляюцца тонкім карнізам на 2 ярусы. Нізкі другі ярус сьпярша праразалі прастакутныя і круглыя байніцы (пазьней іх замуравалі). Цяпер роўніцы муроў другога яруса падзяляюцца неглыбокімі прастакутнымі нішамі. Тоўстыя сьцены (1,75 м) першага яруса праразаюцца высокімі паўцыркульнымі вокнамі з раструбамі ў абодва бакі. Аконныя праёмы аб’ядноўваюцца на ўсю сьцяну нішай, якая злучаецца падугамі з кутнімі пілястрамі, апрацаванымі рустам. Галоўны заходні фасад зь левага боку вылучаецца круглай абарончай вежай з сходамі, якая зьвязвала сутарэньне і гарышча.
Цэнтральнае месца ў інтэр’еры займае 2-ярусная трыбуна-біма, пляцоўка якой абмяжоўваецца 4 магутнымі 8-граннымі слупамі, злучанымі паміж сабой аркамі. Яны зьяўляюцца канструкцыйнай асновай цыліндрычных скляпеньняў з распалубкамі. Кутнія часткі перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі. Ніжні ярус бімы мае паўсфэрычнае перакрыцьце, апрацаванае стукавым шматкаляровым расьлінным арнамэнтам, верхні праразаюць паўцыркульныя праёмы. У цэнтры ўсходняй сьцяны паміж пілястрамі знаходзіцца алтар-ніша, аблямаваны стукавай ляпнінай.
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1911 г.
- 1918 г.
- А. Вінэр, 1937 г.
- А. Вінэр, 1937 г.
- А. Вінэр, 1937 г.
- А. Вінэр, 1937 г.
- А. Вінэр, 1937 г.
- А. Вінэр, 1937 г.
- А. Вінэр, 1937 г.
- А. Вінэр, 1937 г.
- А. Вінэр, 1937 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Агульны выгляд
- З боку вежы
- Інтэр'ер
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads