Бэйрут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэйру́т (па-арабску: بيروت, Bayrūt) — сталіца і самы вялікі горад Лібану, разьмяшчаецца ва ўсходняй частцы краіны. Налічвае каля 1,5 млн жыхароў, у асноўным арабаў. Ранейшыя назвы: Біруту, Бэрутас.
Remove ads
Гісторыя
Бэйрут быў заснаваны фінікійцамі. Успаміны аб горадзе датуюцца XV стагодзьдзем да н. э. З 15 году н. э. горад быў заваяваны Рымскай імпэрыяй. З 630 да 1110 году горад знаходзіўся пад уладай арабаў. У 1110—1291 гадах крыжацкая крэпасьць, пазьней турэцкая.
У ХІХ стагодзьдзі Бэйрут стаў культурным цэнтрам арабскага сьвету. У гэты ж час горад атрымаў значнае гаспадарчае разьвіцьцё ў выніку гандлю аксамітам, які выраблялі ў мясцовых гарах. Падчас францускай акупацыі былі пабудаваны сучасны порт і чыгунка да Дамаску і Алепа.
У 1943 годзе Бэйрут стаў сталіцай незалежнага Лібану і заставаўся культурным і фінансавым цэнтрам Блізкага Ўсходу да грамадзянскай вайны ў 1975 годзе. Падчас канфлікту горад быў падзелены паміж мусульманамі, якія жывуць у заходняй частцы і хрысьціянамі ўсходняй часткі.
Пасьля грамадзянскай вайны горад пачаў адбудоўвацца, але падчас канфлікту з Ізраілем, горад быў адной з мэтаў бамбардзіровак.
Remove ads
Транспарт
У Бэйруце ёсьць міжнародны аэрапорт, чыгунка да Трыпалі, Дамаску і Хайфы.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads