Бэнэдыкт Дабшэвіч
філёзаф Рэчы Паспалітай From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэнэдыкт Дабшэвіч (12 сакавіка 1722, каля Наваградку[5] або на Жамойці[6] — 1799) — філёзаф, тэоляг, прадстаўнік эклектычнай філязофіі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Remove ads
Біяграфія
У 1739 уступіў у ордэн езуітаў. Навучаўся ў Наваградзкім езуіцкім калегіюме і Віленскай езуіцкай акадэміі.
Выкладаў філязофію і тэалёгію ў Наваградзкім і Полацкім езуіцкім калегіюмах, Віленскай езуіцкай акадэміі, у 1772—1773 дэкан тэалягічнага факультэту акадэміі, у 1773—1774 віцэ-канцлер акадэміі. 3 1782 узначальваў акруговую школу ў Крожах, у 1792—1794 рэктар Жамойцкай школьнай акругі.
Погляды і працы
У філязофскіх поглядах прытрымліваўся картэзіянства пазьнейшага часу. У лёгіцы наступаваў школе Пар-Раяль, Х. Вольфу і Ф. Брэскаму. Даволі дакладна выкладаў погляды эўрапейскіх філёзафаў і натуразнаўцаў (напрыклад, геліяцэнтрычную сыстэму М. Каперніка і ягоных пасьлядоўнікаў).
Выдаў кнігі «Погляды новых філёзафаў…» (1760), якая складалася зь ягоных лекцыяў у Наваградзкім калегіюме. У гэтай кнізе выклаў сыстэмы Р. Дэкарта, П. Гасендзі і тэорыі І. Кегілера, І. Ньютана і інш.; «Лекцыі па лёгіцы…» (Вільня, 1761), у якой сьцьвярджаў, што клясычная лёгіка з пашанай ставіцца да матэматыкі, безь якой філязофстваваць ці лягізаваць «усё адно, што хадзіць бяз ног».
Вызнаваў 3 віды пазнаньня: гістарычнае, філязофскае і матэматычнае. Спалучаў тэалягічны сьветапогляд з новафілязофскімі поглядамі, што не магло не прывесьці да ўнутраных супярэчнасьцяў, якія найбольш выразна выявіліся ў ягонай кнізе «Тэзы ва ўнівэрсальную філязофію» (1763).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads