Бэнэдыкт XV

папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бэнэдыкт XV
Remove ads

Папа Бэнэдыкт XV (па-лацінску: Benedictus XV, па-італьянску: Benedetto XV), сьвецкае імя Джакама Паолё Джаваньні Батыста дэля К’еза[a] (ˈdʒaːkomo ˈpaːolo dʒoˈvanni batˈtista della ˈkjɛːza; 21 лістапада 1854 22 студзеня 1922) — Папа Каталіцкай царквы з 1914 да свайго скону. Ягонае папства прыйшлося на час I сусьветнай вайны і ейных наступстваў у Эўропе.

Хуткія факты Пасьвечаньні, Кансэкрацыя ...

Абраны папам у параўнальна раньнім веку — 59 гадоў — з выбухам I сусьветнай вайны, якую ён назваў «самагубствам цывілізаванай Эўропы». Вайна і ейныя наступствы сталі асноўным клопатам Бэнэдыкта XV. Ён адразу дэкляраваў нэўтралітэт Сьвятога Стальца і з гэтай пэрспэктывы намагаўся дасягнуць замірэньня ў 1916 і 1917 роках, але абодва бакі не падтрымалі ягоныя намаганьні. Тады Бэнэдыкт XV заняўся гуманітарнымі пытаньнямі: наведваньне ваеннапалонных, абменам параненых і пастаўкі ежу галодным. Па вайне ён палепшыў стасункі з Францыяй, якая ў 1921 року аднавіла дыпляматычныя зносіны з Ватыканам. Здолеў ён палепшыць і стасункі з Італіяй, дазволіўшы каталіцкім палітыкам на чале з донам Люіджы Стурца ўдзельнічаць у італьянскай палітыцы.

У 1917 року Бэнэдыкт XV апублікаваў Кодэкс кананічнага права, які рыхтаваў разам з Эўджэніё Пачэльлі (будучым Папам Піюсам XII) і П’етра Гаспары яшчэ з часоў Папы Піюса X. Па вайне заняўся аднаўленьнем каталіцкіх місіяў па ўсім сьвеце, за што быў празваны «Папам місіянэраў». Напрыканцы жыцьця пераймаўся ганеньнямі каталікоў у Савецкай Расеі і пасьлярэвалюцыйным голадам.

Памёр ад пнэўманіі, пахаваны ў гротах базылікі Сьвятога Пятра.

Remove ads

Заўвагі

  1. Якуб Павал Ян Хрысьціцель Царквы.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads