Сафійскі сабор (Кіеў)

праваслаўны храм у Кіеве (Украіна) From Wikipedia, the free encyclopedia

Сафійскі сабор (Кіеў)
Remove ads

Сабо́р Сьвято́й Сафі́і, Сафі́йскі сабо́р — храм, пабудаваны ў першай палове XI стагодзьдзя ў цэнтры Кіева, паводле Аповесьці мінулых часоў, князем Яраславам Мудрым. На мяжы XVII-XVIII стагодзьдзяў быў вонкава перабудаваны ў стылі ўкраінскага барока. Усярэдзіне сабору захаваўся самы поўны ў сьвеце ансамбль сапраўдных мазаік (260 м.кв.) і фрэсак (3000 м.кв.)[2] першай паловы XI стагодзьдзя й значныя фрагмэнты сьценапісу XVII-XVIII стагодзьдзяў.

Храм
Сабор Сьвятой Сафіі
па-ўкраінску: Собор святої Софії
Thumb
КраінаУкраіна
ГорадКіеў
АдрасСафійская плошча
Каардынаты50°27′10″ пн. ш. 30°30′52″ у. д.
КанфэсіяПраваслаўе
Тып будынкаСабор
Архітэктурны стыльукраінскае барока
Дата заснаваньня1037
Асноўныя даты:
Першая палова XI ст. — пабудова сабору
1596пераходзіць да ўніятаў
1633вернуты праваслаўнай Царкве
паміж XVII-XVIII стст. — аднаўленьне й перабудова
ў стылі ўкраінскага барока

1934набыцьцё музэйнага статусу
Дата скасаваньня1934
СтатусСусьветная спадчына ЮНЭСКО[1]
Сайтst-sophia.org.ua/… (укр.) (анг.)
Сабор Сьвятой Сафіі на мапе Ўкраіны
Thumb
Сабор Сьвятой Сафіі
Сабор Сьвятой Сафіі
Сабор Сьвятой Сафіі на Вікісховішчы

Быў дзейным храмам да 1929 году, у 1934 годзе стаў музэем — Сафійскім запаведнікам. Цяпер зьяўляецца цэнтрам Нацыянальнага запаведніку «Сафія Кіеўская»[3], аднаго з найбуйнейшых музэйных цэнтраў Украіны, які ўключае таксама Залатую браму ХІ ст., Кірылаўскую царкву ХІІ ст. і Андрэеўскую царкву XVIII ст. у Кіеве і Судацкую крэпасьць з помнікамі VI—XV стагодзьдзяў у Крыме.

У 1990 годзе Сафійскі сабор, як і Кіева-Пячэрская лаўра, стаў першым занесеным у сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО помнікам архітэктуры на тэрыторыі Ўкраіны.

Паколькі будынак сабору — частка Нацыянальнага запаведніку «Сафія Кіеўская» й занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, яго забаронена перадаваць якой-небудзь рэлігійнай арганізацыі і зьдзяйсьняць у ім набажэнствы. Выключэньне складае дзень 24 жніўня — Дзень незалежнасьці Ўкраіны, калі прадстаўнікі рэлігійных арганізацыяў зьдзяйсьняюць малітву аб Украіне (была ўведзеная з 2005 году); 22 лістапада 2006 году Сьвяты Сынод Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскі патрыярхат) заявіў пра немагчымасьць для сябе ўдзельнічаць у такога роду мерапрыемствах.[4]

Да ансамблю Сафійскага сабору належаць уключаныя разам зь ім у сьпіс ЮНЭСКО манастырскія збудаваньні XVIII стагодзьдзя: званіца, паўднёвая ўязная вежа, трапезная, хлебня, бурса, Дом мітрапаліта й брама Забароўскага.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads