Салідарнасьць (газэта)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Салідарнасьць» — беларуская газэта. Недзяржаўнае выданьне, друкаваны орган Беларускага незалежнага прафсаюзу. Наклад газэты ў 2005 годзе складаў 5400 асобнікаў. Заснаванае ў сакавіку 1991 году выданьне ўвесь час падвяргацца ганеньням і перасьледу ўладаў.[2][3][4][5] У ёй друкаваліся артыкулы як на расейскай, так і на беларускай мовах. Галоўны рэдактар «Салідарнасьці» Аляксандар Старыкевіч(pl), былы галоўны рэдактар прафсаюзнай газэты «Беларускі час», якога звольніў новы прафсаюзны старшыня Леанід Козік, адданы Лукашенка.[6]
Газэта аднавіла выпуск 24 красавіка 2003 году пасьля сямімесячнага перапынку на 16 старонках A3 накладам у 10000 асобнікаў.[6]
3 чэрвеня 2003 году выйшаў сумесны нумар «Белорусской деловой газеты» ды «Салідарнасьці»: такім чынам рэдакцыя падтрымала «БДГ», якую таксама забараняў рэжым Лукашэнкі.[7]
Перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2006 году газэта зачынілася, таму што й «Белпошта», і «Белсаюздрук» адмовіліся яе распаўсюджваць — газэта засталася бяз сродкаў да існаваньня.[8][9] З 8 лютага 2006 году газэта выходзіць толькі ў інтэрнет-вэрсіі.[10]
У дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году большасьць незалежных інтэрнэт-рэсурсаў, якія асьвятлялі іх ход, былі заблякаваныя, у тым ліку «Салідарнасьць».[11]
У красавіку 2011 году «Салідарнасьць» атрымала папярэджаньне ад пракуратуры за «дыскрэдытацыю» нацыі пры асьвятленьні тэрарыстычнага акту ў менскім мэтро.[12]
На новы 2012 год «Салідарнасьць» абнавіла вэб-сайт.[13]
Са жніўня 2020 году сайт «Салідарнасьці» заблякаваны ў Беларусі.[14][15] З 2021 году беларускія ўлады блякуюць і люстэрка асноўнага сайту.[16]
У ліпені 2022 году інтэрнет-рэсурсы газеты былі ўнесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Remove ads
Узнагароды
- Прэмія Швэдзкага ПЭН-цэнтру(sv) «За ўклад у свабоду слова» (2004)[17]
- Ганаровы дыплём Беларускай асацыяцыі журналістаў за выбітную працу журналіста Настасьсі Зелянковай (2019)[18]
- Конкурс «Вольнае слова» (2020), другое месца (Тацьцяна Гусева, «Салідарнасьць», за сэрыю інтэрвію з Віктарам Бабарыка)[19]
Гл. таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads