Бэрнлі
горад у Вялікабрытаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэ́рнлі (па-ангельску: Burnley) — горад у графстве Ланкашыр, на паўночным захадзе Ангельшчыны. Паводле стану на 2001 год насельніцтва складала каля 73 тысяч чалавек. Месьціцца за 34 км на поўнач ад Манчэстэра і 32 км на ўсход ад Прэстана, у месцы зьліцьця рэкаш Калдэр і Брун. Бэрнлі мае рэпутацыю рэгіянальнага цэнтру перадавога досьведу апрацоўчай і аэракасьмічнай прамысловасьці.
Remove ads
Гісторыя
Горад пачаў разьвівацца ў раньнім Сярэднявеччы ў выглядзе фэрмэрскіх хутараў, абкружаных сядзібнымі дамамі і каралеўскімі лясамі. Зьяўляецца рынкавым горадам больш за 700 гадоў. Падчас прамысловай рэвалюцыі стаў адным з самых вядомых млынавых гарадоў Ланкашыра. На піку было адным з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў баваўнянай тканіны і буйным цэнтрам машынабудаваньня. Бэрнлі захаваў моцны вытворчы сэктар і мае трывалыя эканамічныя сувязі з гарадамі Манчэстэр і Лідс, а таксама суседнімі гарадамі ўздоўж аўтастрады М65. У 2013 годзе, у знак прызнаньня свайго посьпеху, Бэрнлі атрымаў узнагароду «Прадпрымальная Брытанія» ад ураду краіны за тое, што ён зьяўляецца самай прадпрымальніцкай вобласьцю ў Вялікабрытаніі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads