Лідс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лідс (па-ангельску: Leeds) — горад у Ангельшчыне, які месьціцца ў графстве Заходні Ёркшыр, мае статус «сіці». Лідс зьяўляецца культурным, фінансавым і камэрцыйным цэнтрам свайго рэгіёну[1][2]. Мэтраполія Лідс—Брэдфард налічвае каля 2,3 млн чалавек насельніцтва, што робіць яе чацьвёртай паводле колькасьці жыхароў мэтраполіяй у Вялікабрытаніі. Лідс стаў буйным буйным цэнтрам па вытворчасьці й гандлі воўны ў XVII і XVIII стагодзьдзях. Затым, падчас прамысловай рэвалюцыі, Лідс ператварыўся ў буйны прамысловы цэнтар.
Remove ads
Гісторыя
У Сярэднявеччы Лідс стаўся гандлёвым цэнтрам рэгіёну. Да прамысловай рэвалюцыі ён быў цэнтрам вытворчасьці ваўняных тканін і белага сукна[3]. Прадукцыя Лідсу складала шостую частку ад агульнага экспарту Ангельшчыны ў 1770 годзе. Рост, першапачаткова тэкстыльнай прамысловасьці, быў паскораны будаўніцтвам каналу паміж Лідсам і Лівэрпулам у 1699 годзе. Чыгуначная сетка была пабудаваная вакол Лідса ў 1834 годзе, што значна палепшаныла сувязь гораду з нацыянальнымі рынкамі й істотна паўплывала на ягонае разьвіцьцё.
У 1801 годзе 42% насельніцтва Лідса жыло па-за межамі гораду. Пошасьць халеры ў 1832 і 1849 гадах змусілі ўлады вырашаць праблемы з дрэнажаваньнем, санітарыяй і водазабесьпечаньнем. Вада, якая раней запампоўвалася з ракі Ўорф, да 1860 году ўжо стала занадта забруджанай і шкоднай да ўжываньня. У 1867 годзе былі пабудаваныя тры вадаёмы ў Ліндлі-Ўуд, Сўінсьці і Фэўстане[4].
Разам з тэхнічным прагрэсам ды прамысловай экспансіяй Лідс працягваў гандляваць і сельскагаспадарчымі таварамі, у 1864 годзе ў горадзе пачала працу збожжавая біржа. У 1914 годзе вытворчасьць гораду была пераарыентавана на друк, машынабудаваньне, хімічную й кравецкую вытворчасьць. Зьніжэньне вытворчасьці ў 1930-х гадох зьмянілася часовым ростам прамысловасьці ў сувязі зь пераходам да ваеннай вытворасьці падчас Другой сусьветнай вайны. Тым ня менш, у 1970-я гады швейнай прамысловасьць Лідса была ў незваротным заняпадзе, з-за адсутнасьці магчымасьцяў канкураваньня з таннымі вырабамі замежных канкурэнтаў[5]. У постіндустрыяльнай эпосе Лідс пераарыентаваўся, каб уладкавацца ў сучасную сусьветную эканоміку. Да таго ж у 1980-я гады кансэрватыўны ўрад Вялікабрытаніі рэарганізаваў кіраваньне буйнымі гарадамі і выдаткаваў сродкі дзеля забясьпечэньня працэсу аднаўленьня ў адсталых рэгіёнах, асабліва на поўначы Ангельшчыны. Гэтая праграма прывяла да павелічэньня прыватных інвэстыцыяў і значнага будаўніцтва ў цэнтральных і паўднёвых частках гораду. Пашырэньне атрымаў банкаўскі сэктар, рост адбыўся таксама ў карпаратыўным і праўных сэктарах[6]. Павелічэньне заможнасьці гораду прывяло да пашырэньня сэктару раздробнага гандлю, у тым ліку рынку тавараў раскошы[7].
Remove ads
Клімат
Лідс мае марскі клімат, зь вялікім уплывам Атлянтычнага акіяну. Лета, як правіла, мяккае, зь мернай колькасьцю ападкаў, зімы халодныя, дажджыстыя, часам назіраюцца сьнег і мароз. Ліпень — самы цёплы месяц. Ягоная сярэдняя тэмпэратурай скаладае 16 °C. Самым халодным месяцам ёсьць студзень, а ягоная сярэдняя тэмпэратура складае 3 °C. Тэмпэратура вышэй за 30 °C і ніжэй -10 °C ёсьць нетыповай для гораду і назіраецца зрэдку. У сьнежні 2010 году тэмпэратура ў аэрапорце Лідс—Брэдфард зьнізілася ажно да –12,6 °C[8]. Назіраным максымумам была тэмпэратура ў 31,8 °C, зафіксаваная ў цэнтры гораду ў жніўні 2003 году[9]. Верагодна, гэтыя паказьнікі былі перавышаныя падчас надыходу цеплавых хваляў ліпеня 2019 году і ліпеня 2022 году, аднак у 2000-х гадах цэнтар надвор’я ў Лідсе ўжо быў закрыты на той момант.
Remove ads
Гарады-сябры
Сувязь зь Беларусьсю
- У Лідсе нарадзіўся Джым Дынглі (1942) — брытанскі славіст, дасьледнік беларускае гісторыі і літаратуры.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads