Бэртальд Брэхт
нямецкі драматург, паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэртальд Брэхт (па-нямецку: Eugen Berthold Friedrich Brecht) (10 лютага 1898 у Аўгсбургу — 14 жніўня 1956 у Бэрліне) — уважаецца найбольш уплывовым нямецкім драматургам і паэтам XX стагодзьдзя. Брэхту прыпісваецца заснаваньне Эпічнага Тэатру («дыялектычнага тэатру»).


Творчасьць
Брэхт жадаў стварыць тэатар, які б прымушаў гледача да роздумаў, а не да суадчуваньня. Дзеля гэтага ён значна «аддаліў» і дэаілюзыяваў (пазбавіў ілюзыяў) гульню актораў, каб зрабіць гульню падобную да звычайнага жыцьця (Брэхт называў гэта «эфэктам аддаленасьці», па-нямецку: Verfremdungseffekt). Акторы мелі б аналізаваць і сынтэзаваць, то бок, глядзець на ролю звонку, каб, з часам, цалкам сьвядома дзеяць дакладна так, як дзеяў пэўны пэрсанаж.
З пачатку, Брэхт даў сваёй канцэпцыі назову «эпічны тэатар», але, з часам, прапанаваў выкарыстоўваць называць яго «дыялектычным тэатрам». Дыялектычнасьць тэатру Брэхта палягае ў тым, што ён прыводзіць да канфлікту паміж разважаньнем і навучаньнем, што мае нішчыць «эмацыйную заангажаванасьць» у гледачоў, дасягаючы, такім чынам, «эфэкт аддаленасьці».
Сярод перакладчыкаў твораў Брэхта на беларускую мову — Васіль Сёмуха, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Зарыцкі, Уладзімер Папковіч.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Брэхт, Б. На шалях праўды: Выбр. лірыка. Прадм. і перакл. з ням. Л. Баршчэўскага. — перакл. з ням. Л. Баршчэўскага. — Менск, 1988. («Паэзія народаў свету»).
- Бертальт Брэхт. Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць = Bertolt Brecht. Der aufhaltsame Aufstieg des Arturo Ui. (Taschenbuch, edition Suhrkamp 144). Frankfurt-am-Main: Suhrkamp-Verlag, 1966. / пераклад з нямецкай Васіля Сёмухі; прадмова Лявона Баршчэўскага. — Менск: Выдавец Зьміцер Колас, 2019. — 120 с. — (Драматургі свету). — ISBN 978-985-23-0036-0
- Брэхт, Б. Выбраныя вершы. Перакл. з ням. Л. Баршчэўскага. — Менск, 2023. («Паэты плянэты»).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads