Бэці Алвэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэ́ці А́лвэр (сапр.: Элізабэт Лепік; 23 лістапада 1906, Йыгева, Эстонія — 19 чэрвеня 1989, Тарту, Эстонія) — эстонская паэтка, празаік, перакладчыца. Пераклала на эстонскую мову раман А. С. Пушкіна «Яўген Анегін».
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1924 годзе скончыла школу ў Тарту, у 1924—1927 гг. у Тартускім унівэрсытэце вывучала эстонскую мову і літаратуру. У 1927 годзе быў надрукаваны яе раман «Палюбоўніца ветру». Першая кніга вершаў «Пыл і агонь» была выдадзеная ў 1936 годзе. У яе перакладзе былі выдадзены паэмы А. С. Пушкіна і яго раман у вершах «Яўген Анегін» (1964). Вершы Бэці Алвэр перакладзены на ангельскую, італьянскую, польскую, расейскую, чэскую і іншыя мовы.
У гонар Бэці Алвэр у яе родным горадзе Йыгева праводзяцца восеньскія дні паэзіі «Зорны час».
Remove ads
Паэтычныя зборнікі
- «Зорны час» (1971);
- «Шматкі жыцьця» (1971);
- «Горад, які лятае» (1979);
- «Каралы Эмайыгі» (1986).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads