Бярозаўскае возера (Ушацкі раён)

возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бяро́заўскае (Бяро́завае) возера — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 23 км на захад ад Ушачаў, каля вёскі Бярозава. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Возера
Бярозаўскае возера
КраінаБеларусь
Плошча4,9 км²
Плошча вадазбору458 км²
Максымальная глыбіня3,9 м
Найбольшая даўжыня4,1 км
Найбольшая шырыня1,5 км
Даўжыня берагавой лініі12 км
Аб’ём вады12,65 млн м³
Каардынаты55°12′37″ пн. ш. 28°58′29″ у. д.
Бярозаўскае возера на мапе Беларусі ±
Thumb
Бярозаўскае возера
Бярозаўскае возера

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянкі. Плошча возера Бярозаўскае складае 4,9 км². Найбольшая глыбіня возера — 3,9 м. Даўжыня возера — 4,1 км, найбольшая шырыня — 1,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 12 км. Аб’ём вады ў возеры складае 12,65 млн м³, плошча вадазбору возера — 458 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—5 м. На ўсходзе схілы знаходзяцца пад лесам і хмызьняком, на захадзе і паўднёвым захадзе — разараныя.

Берагі Бярозаўскага нізкія, у пэўных месцах забалочанныя і сплавінныя. Мелкаводная зона вадаёма дастаткова шырокая і пяшчаная.

Возера зарастае ўздоўж берагоў. Шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці складае да 200 м.

Возера Бярозаўскае злучанае ручаінай з возерам Глыбач, таксама праз возера працякае рака Дзіва.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 81
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads