Глыбач
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Глыбач — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 24 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Бярозава, на паўночны ўсход ад возера Бярозаўскае.
| Возера
Глыбач
Глыбач на мапе Беларусі Глыбач |
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча Глыбачу складае 0,17 км². Найбольшая глыбіня возера — 18,5 м. Даўжыня возера — 0,65 км, найбольшая шырыня — 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,66 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,08 млн м³, плошча вадазбору возера — 1 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 13 м, знаходзяцца пад хмызьняком. На захадзе і поўдні вышыня схілаў складае 2—4 м.
Берагі возера супадаюць з схіламі. На поўначы і захадзе берагі нізкія.
З Глыбачу выцякае ручай у возера Бярозаўскае.
Remove ads
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads