Бірск

горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бірск
Remove ads

Бірск (па-расейску: Бирск; па-башкірску: Бөрө) — горад у Расеі, разьмешчаны ў Башкартастане. Адміністрацыйны цэнтар Бірскага раёну. Колькасьць насельніцтва на стане на 2019 год складала 46362 чалавекі. Большасьць насельніцтва фармуюць расейцы. Статус гораду населены пункт атрымаў у 1663 годзе.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Другі расейскі горад-крэпасьць у рэгіёне, заснаваны ў 1663 годзе як крэпасьць на месцы спаленай падчас башкірскага паўстаньня вёскі Архангельскае. Гуляў вялікую ролю ў засяленьні рэгіёну расейцамі. У 1774 годзе быў узяты і спалены войскамі Салавата Юлаева, пазьней быў нанова адбудаваны. Разьвіваўся як гандлёвы і культурны цэнтар паўночна-ўсходняй частцы Башкартастану.

З 1708 году знаходзіўся ў складзе Казанскай губэрні, затым ва Ўфімскай і Арэнбурскай губэрнях. Пасьля рэвалюцыі і ўсталяваньня савецкае ўлады быў уключаны ў Башкірскую АССР, якая пасьля падзеньня ўлады камуністаў сталася Башкартастанам.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads