Бірын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бірын (каля 600—650 або 651) — першы біскуп Дорчэстэру, вядомы як апостал Ўэсэксу, Сьвяты
Біяграфія
Паходзіў з франкаў, стаў бэнэдыктынскім манахам. Атрымаў пасьвячэньне на біскупа ў Генуі, па чым папа Ганорыюс I выправіў яго ў складзе місіі да заходніх саксаў з мэтай навярнуць іх у хрысьціянства[1]. У 634 годзе прыбыў у порт Хамвік (цяпер Саўтгэмптан)[2], дзе ў час яго кароткага знаходжаньня заснавалі касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі[3].
У 635 годзе пераканаў караля Кінегільса дазволіць яму прапаведаваць ва Ўэсэксе, неўзабаве Кінегільс прыняў хрост (яго хросным бацькам стаў кароль Нартумбрыі Освальд) і прызначыў Бірына біскупам Дорчэстэру.
Старанна засноўваў касьцёлы ва Ўэсэксе, у тым ліку заклаў касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Рэдынгу. У 636 годзе хрысьціў сына Кінегільса Квігельма, а ў 639 годзе — яго ўнука Кутрэда, якому стаў хросным бацькам[4].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads