Бітва на Ізэры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бі́тва на Ізэ́ры (па-француску: Bataille de l'Yser, па-нідэрляндзку: Slag om de IJzer) — бітва ў часе Першай сусьветнай вайны, якая адбылася ў кастрычніку 1914 року паміж бэльгійскімі местамі Ньюпорт і Дыксмэйдэ уздоўж ракі Ізэр[1]. Бэльгійскае войска здолела цаной вялікіх стратаў спыніць прасоўваньне немцаў, упершыню пасьля ўварваньня кайзэраўскай Нямеччыны ў Бэльгію замацаваўшы лінію фронту па Ізэры пасьля таго, як пад кантролем немцаў апынулася 95% тэрыторыі Бэльгіі. Дзякуючы перамозе ў бітве Бэльгія здолела ўтрымаць кантроль над рэштай сваёй тэрыторыі, а кароль Альбэрт стаў нацыянальным героем бэльгійцаў.
Remove ads
Перадумовы
2 жніўня 1914 Бэльгія адмовілася прапусьціць нямецкія войскі праз сваю тэрыторыю. Пасьля гэтага 4 жніўня Нямеччына напала на сваю суседку вялізнымі сіламі[2]. Ня маючы падтрымкі ад Францыі і Вялікабрытаніі, бэльгійская армія пачала адыход да Антвэрпэну. Бэльгійскі ўрад пераехаў туды ж, пакінуўшы сталіцу без абароны; 20 жніўня Брусэль бяз бою быў заняты нямецкімі войскамі. 24 жніўня паў Намюр.
У кастрычніку пасьля атакі немцаў на некалькі фортаў вакол Антвэрпэну бэльгійскае войска са стратамі працягнула адступленьне. 9 кастрычніка горад здаўся, ягоны 33-тысячны гарнізон (к. ⅓ бэльгійскай арміі) адышоў у Нідэрлянды, дзе быў інтэрнаваны[3].
Адначасна з аблогай Антвэрпэну нямецкія войскі разьбілі французаў на граніцы з Бэльгіяй (7 жніўня — 13 верасьня) і адагналі іх у паўднёвым напрамку. Сэрыя ўзаемных спробаў француска-брытанскай і нямецкай арміяў абысьці паўночны флянг ворага вылілася ў бег да мора празь Пікардыю, Артуа ды Фляндрыю, які скончыўся на паўночнаморскім узьбярэжжы Бэльгіі, дзе заставаліся рэшткі бэльгійскіх войскаў з Антвэрпэну[4].

11 кастрычніка, з падыходам немцаў да Генту, бэльгійскі гарнізон пакінуў места і далучыўся да рэгулярнага войска. Пасьля гэтага ў Гент зайшла нямецкая армія.
Да 18 кастрычніка бэльгійскія, брытанскія і францускія войскі на поўначы Францыі і ў Бэльгіі стварылі абарончую лінію ад Ля-Басэ да Дыксьмёйдэ[5].

Remove ads
Хада бітвы
14 кастрычніка пасьля працяглага адступленьня бэльгійская армія пачала акопвацца ўздоўж Ізэру, Хаўрусьнікі забясьпечвалі марскую падтрымку пад кіраўніцтвам брытанскага адмірала Гораса Гуда.

16 кастрычніка немцы атакавалі Дыксьмёйдэ, але бэльгійцы і французы зь вялікімі стратамі здолелі адстаяць места. Палкоўнік Альфонс Жак за сваю ролю ў абароне гораду пазьней атрымаў тытул «дэ Дыксьмёйдэ». 18 кастрычніка нямецкі наступ адкінуў хаўрусьнікаў ад Ньюпорту да Арасу (Францыя), намагаючыся таксама пазбавіць брытанцаў прахону да Кале, Булёні і Дункерку. Немцы, ня лічачыся са стратамі, прарвалі бэльгійскую абарону, захапілі Кэем, Шур і часткова Манэкэнсвэрэ і выйшлі да Ізэру, нягледзячы на агнявую падтрымку ад ангельска-францускае флятыліі.
21 кастрычніка нямецкія войскі пад ударамі францускай 42-й дывізіі ўсё ж стварылі на заходнім беразе ракі невялікі пляцдарм, адкуль бамбавалі Дыксьмёйдэ. Бэльгійская армія пачала падрыхтоўку да затапленьня тэрыторыі паміж Ізэрам і прытокамі, каб спыніць наступ ворага. Уночы 26-29 кастрычніка падчас прыліваў шлюзы былі адкрытыя, паступова ўзровень вады падняўся на тэрыторыі даўжынёй 1,6 км, на поўдні дасягнуўшы Дыксьмёйдэ[6].
30 кастрычніка немцы правялі яшчэ адзін наступ на Ізэры, прарвалі другую лінію абароны бэльгійцаў і дайшлі да Рамскапэлі і Пэрвэйзэ[7]. Контратакай бэльгійска-францускае войска адбіла Рамскапэлю. Пасьля гэтага на затопленай тэрыторыі ваенныя дзеяньні праводзіць было немагчыма, і немцы адышлі ўночы на 31 кастрычніка[8]. 10 лістапада паў Дыксьмёйдэ.
Remove ads
Вынікі
Нямецкае войска ня здолела канчаткова перамагчы Бэльгію, абарона якой апошняга лапіку зямлі ўздоўж мора спыніла бег да мора і пэрыяд актыўных сутыкненьняў. Лінія фронту стабілізавалася ўздоўж ракі Ізэр і ўтрымлівалася бэльгійскім войскам да 1918 року зь нязначнымі зьменамі.
Страты нямецкіх войскаў ў пэрыяд 18 кастрычніка — 30 лістапада ацэньваюцца ў к. 76 250 чалавек[9]. Бэльгійская армія панесла меншыя страты, хоць усё ж значныя — каля 20 000 чалавек[10].
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads