Бітва пад Зэльвай
бітва вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бі́тва пад Зэ́львай — бітва ў часе вайны Расеі з Рэччу Паспалітай, якая адбылася 4-5 ліпеня 1792 року.
Атрымаўшы паразу пад Мірам 10 чэрвеня 1792, літоўскі корпус пачаў адступленьне. 4 ліпеня атрад пяхоты (каля 1200 штыкоў) пад даводзтвам маёра Ведэльштэта на бродзе праз Зэльвянку сутыкнуўся з авангардам царскага войска. Пасьля кароткай бойкі атрад заняў брод і ўтрымліваў свае пазыцыі да зьмярканьня.
Увечары распачалася залева, і Міхал Забела загадаў разьбіць лягер ля ракі, палічыўшы, што благое надвор’е стрымае расейцаў. Наступным ранкам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, расейцы перагрупаваліся, пад дажджом пераправіліся праз раку і неспадзявана атакавалі літоўскае войска. Міхал Забела прыняў рашэньне адступаць.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads