Зэльва

мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Зэльва
Remove ads

Зэ́льва — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Зальвянцы. Адміністрацыйны цэнтар Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6678 чалавек[2]. Знаходзіцца за 132 км на паўднёвы ўсход ад Горадні; чыгуначная станцыя на лініі Ваўкавыск — Баранавічы.

Хуткія факты
Remove ads

Зэльва — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася Траецкая царква (магчыма, былы тэатар Сапегаў) у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст. У двары царквы стаіць помнік беларускай пісьменьніцы Ларысе Геніюш. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс мураванага гасьцінага двара на Рынку, дзе праводзіўся славуты Зэльвенскі кірмаш, найбольшы ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Remove ads

Назва

Тапонім Зэльва ўтварыўся ад назвы ракі Зальвянкі, раней Зальвеі. Тым часам гідронім, як мяркуецца, мае балтыйскае (імаверна, яцьвяскае) паходжаньне, дакладных адпаведнасьцяў у сучасных мовах няма[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Афіцыйна[4] пачатак гісторыі Зэльвы вядзецца ад 1258 году, калі ў Іпацьеўскім летапісе ўпамінаецца населены пункт, што існаваў на яе месцы. Імаверна, старажытнае паселішча знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй частцы сучаснага мястэчка, дзе існуе гара, якая ўзвышаецца над навакольлем на 20—25 мэтраў[5].

Паводле сучасных энцыкляпэдычных даведнікаў, першы пісьмовы ўпамін пра Зэльву (Вялікую Зэльву) як сяло датуецца 1470 годам, калі Міхал Нацавіч заснаваў тут касьцёл[6]. У 1477 годзе касьцёл зьявіўся ў суседнім маёнтку Малой Зэльве, уладаньні Івана Гінейтавіча. У XVI стагодзьдзі паселішчам валодалі Вішнеўскія, Ільлінічы, Забярэзінскія, Зяновічы, Камароўскія і інш. У 1524 годзе Вялікая Зэльва ўпамінаецца ў дакумэнтах як мястэчка ў складзе Ваўкавыскага павету. У першай палове XVII стагодзьдзя мястэчка перайшло ў валоданьне Сапегаў.

Thumb
Рынак. Мураваныя крамы, 1723 г.

У 1616 годзе Зэльва складалася зь невялікага Рынку і трох вуліцаў; працавалі 17 шынкоў і 2 млыны. У 1643 годзе князь Казімер Леў Сапега прымаў тут караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазу. У 1720[6] годзе Сапегі атрымалі права праводзіць у мястэчку штогадовы кірмаш, які на працягу 130 гадоў заставаўся найбольшым у Вялікім Княстве Літоўскім. Сюды прыязджалі купцы з Украіны, Польшчы, Швэцыі, Даніі, Італіі, Прусіі, Аўстрыі, Францыі і Расеі. Пасярод Рынку існаваў гасьціны двор з 200 крамамі. Апроч кірмашоў, разьвіцьцю Зэльвы спрыяла і зручнае геаграфічнае становішча на гандлёвым шляху Менск — Слонім — Ваўкавыск — Горадня — Беласток. На рацэ Зальвянка, якая была ў той час суднаходным прытокам Нёмана, існаваў рачны порт. Сапегі ганарыліся мястэчкам, называлі яе «Зэльвенскім графствам». У XVIII стагодзьдзі тут зьявіўся тэатар, у якім гралі беларускія, польскія і францускія акторы. У 1739 годзе пачала дзеяць рэзыдэнцыя ордэну піяраў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Зэльва апынулася ў склад Расейскай імпэрыі. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстаньні Т. Касьцюшкі, вызвольным паўстаньні 1830—1831 гадоў, нацыянальна-вызвольным паўстаньні К. Каліноўскага. За ўдзел у паўстаньні 1830—1831 гадоў расейскія ўлады канфіскавалі Зэльву ў Сапегаў. На 1863 год тут было 163 будынкі. У 1886 годзе праз Зэльву прайшла чыгунка Баранавічы — Беласток. У канцы XIX ст. працавалі 2 броварныя і медавараны заводы, сьвечачная майстэрня, расейскія мужчынская і жаночая народныя вучэльні, лесапільня. У пачатку XX ст. Малая Зэльва ўвайшла ў межы Зэльвы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Зэльву занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Зэльва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Зэльва апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Зэльва ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадох уваходзіла ў склад Ваўкавыскага, у 1965—1966 гадох — Мастоўскага р-наў[8]). У Другую сусьветную вайну з 14 ліпеня 1941 да 12 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1829 год — 1103 чал., зь іх 276 хрысьціянаў (159 муж. і 117 жан.), 827 юдэяў (452 муж. і 375 жан.); 1830 год — 621 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 453, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 155[9]; 1857 год — 1950 чал.[10]; 1863 год — 1316 чал., у тым ліку 824 юдэі[11]; 1897 год — 2879 чал.[12]
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1,8 тыс. чал.[13]; 1971 год — 4,3 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 7,7 тыс. чал.[14]; 2007 год — 7,7 тыс. чал.; 2008 год — 7,7 тыс. чал.; 2009 год — 7396 чал.[15] (перапіс); 2016 год — 6906 чал.[16]; 2017 год — 6795 чал.[17]; 2018 год — 6678 чал.[2]

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
17 верасьня вуліцаМлынавая вуліца
50 год ВЛКСМ вуліцаКасьцельная вуліца
Булака вуліцаФабрычная вуліца
Кастрычніцкая вуліцаВыганская вуліца
Пушкіна вуліцаРужанская вуліца[18]
Савецкая вуліцаЦаркоўная вуліцаМаршалкаўская вуліца

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

  • Філія «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці» Зэльвенскага раённага спажывецкага таварыства
  • РУП «Трыкатажная фабрыка „Зальвянка“»

Турыстычная інфармацыя

Thumb
На гістарычным Рынку

Інфраструктура

Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы. На беразе Зэльвенскага вадасховішча знаходзіцца турыстычная сядзіба «Лаўрыновічы».

Славутасьці

У двары Зэльвенскай царквы — помнік беларускай пісьменьніцы Ларысе Геніюш.

Страчаная спадчына

  • Гасьціны двор (XVIII ст.)
  • Сынагога (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятой Тройцы (2-я палова XIX ст., мураўёўка)
Remove ads

Галерэя

Асобы

  • Ларыса Геніюш (Міклашэвіч, 1910—1983) — беларуская паэтка, пісьменьніца, дзяячка нацыянальнага руху

Крыніцы

Літаратура

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads