Зальвянка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зальвя́нка, Зэльвенка — рака ў Беларусі, левы прыток Нёману. Цячэ ў Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцях. Даўжыня 170 км. Плошча вадазбору 1940 км². Выдатак вады ў вусьці каля 11 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
На рацэ
Жывёльны сьвет
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца паміж вёскамі Лідзянамі і Кулявічамі Сьвіслацкага раёну, цячэ ў Ваўкавыскім, Пружанскім, Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах.
Даліна трапэцападобная, яе шырыня ад 0,5 да 3—4 км у ніжняй плыні. Абалона забалочаная, роўная, шырынёй да 2,5 км, у сярэдняй і ніжняй плыні 0,4—0,6 км. У абалоне мэліярацыйныя сыстэмы. Рэчышча моцназьвілістае. Ягоная шырыня ў межань 15—20 м. На працягу 44,2 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Краскі (16 км) і на дзялянцы за 2 км на поўнач ад мястэчка Зэльва — 2 км на поўнач ад вёскі Ліхінічы (28,2 км). Берагі пясковыя, стромкія і абрывістыя.
Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка.
На левым беразе каля вёскі Зальвянкі і на правым каля вёскі Міжэрычаў археалягічныя помнікі — мэзалітычныя і нэалітычныя селішчы, курганны могільнік[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads