Бітва пры Лё-Като

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бітва пры Лё-Като
Remove ads

Бі́тва пры Лё-Като́ (26—27 жніўня 1914 году) — бітва на Заходнім фронце Першай сусьветнай вайны, частка Вялікага адыходу войскаў Антанты.

Хуткія факты Бітва пры Лё-Като, Дата: ...

Брытанскі экспэдыцыйны корпус адыходзіў пасьля бітвы пры Монсе, спрабуючы замацавацца на новых рубяжах. 1-я нямецкая армія генэрала фон Клюка абышла другі корпус брытанскай арміі пад камандаваньнем генэрала Сьміт-Дорыена. Адрэзаныя ад асноўных сілаў саюзьнікаў ракою Ўаза, брытанцы вымушаны былі прыняць бой. На працягу дня немцы прыціскалі іх на флянгах. Аднак спроба фон Клюка атачыць ангельцаў з захаду правалілася: нямецкія корпусы, дасланыя для абходнага манэўру былі сустрэты францускай кавалерыяй, якую загадзя даслалі каб патрымаць брытанцаў. Пад прыкрыцьцем ночы брытанцы адышлі да Сэн-Кантэну, адарваўшыся ад нямецкіх войскаў.

Remove ads

Літаратура

  • Барбара Такман. Першы бліцкрыг. Жнівень 1914 = The Guns of August. — Масква: АСТ, 1999. — 640 с — 5000 ас. — ISBN 5-7921-0245-7.  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads