Біярыц
грамада ў Атлянтычных Пірэнэях (Францыя) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Біярыц (па-француску: Biarritz) — горад на поўднёвым захадзе Францыі, разьмешчаны ў дэпартамэнце Атлянтычныя Пірэнэі ў рэгіёне Нувэль-Акітэн (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Аквітанія). Насельніцтвана на 2021 год сладала 25 764 жыхары. Прыморскі кліматычны і бальнеялягічны курорт. Фэшэнэбельны курорт, месца адпачынку й лячэньня каралеўскіх асобаў, прэзыдэнтаў і іншых высокапастаўленых асобаў. Горад месьціцца ў гістарычнай вобласьці Краіны Баскаў.
Remove ads
Гісторыя
У 840 годзе на землях Гасконі зьявіліся вікінгі. Яны расьсяліліся на даволі шырокай тэрыторыі, у тым ліку й на тым месцы, дзе цяпер разьмешчаны Біярыц. Іх прыцягнулі магчымасьці паляваньня на кітоў. Пасьля ваеннага паражэньня ў 982 годзе іхныя нашчадкі яшчэ доўга заставаліся на гэтых землях. Яны працягвалі кітовы промысел. Жылі вельмі адасоблена, ім катэгарычна забаранялася ўступаць у зьмешаныя шлюбы. Такога роду абшчыны мелі месца ў Гасконі й Навары. Канчаткова асыміляваліся яны толькі да пачатку XX стагодзьдзя. Біярыц заўсёды жыў акіянам. Спачатку гэта быў промысел рыбы і кітоў, але пазьней, пачынаючы з XVIII стагодзьдзя, дзякуючы карыснасьці для здароўя мясцовага паветрайі вады па рэкамэндацыі лекараў тут зьявіліся першыя адпачывальнікі й курортнікі.
Сапраўдную папулярнасьць Біярыцу ў XIX стагодзьдзі прынес імпэратар Напалеон III, які адпачываў тут са сваім дваром. Каралева Вікторыя была ў Біярыцы ў 1889 годзе, а з 1906 году горад стаў любімым месцам адпачынку Эдуарда VII. Любіў бываць тут і кароль Гішпаніі Альфонса XIII.
Remove ads
Славутасьці
З архітэктурных славутасьцяў гораду варта адзначыць царкву Сьвятой Яўгеніі (франц. Église Sainte Eugénie). Яна была пабудаваная ў бізантыйскім стылі ў 1864 годзе па распараджэньні імпэратрыцы Яўгеніі. Прыцягвае турыстаў імпэратарская капэла й царква Сэн-Мартэн, пабудаваная ў XII стагодзьдзі і адноўленая ў XVI стагодзьдзі. Раскошны Гатэль-дзю-Пале таксама ўзьведзены дзякуючы распараджэньня імпэратрыцы ў 1854 годзе.
Remove ads
Гарады-сябры
- Мар-дэль-Плята, Аргентына
- Іксэль, Бэльгія
- Сарагоса, Гішпанія
- Хэрэс-дэ-ля-Франтэра, Гішпанія
- Аўгуста, Джорджыя, ЗША
- Кашкайш, Партугалія
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads