Хэрэс-дэ-ля-Франтэра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хэрэс-дэ-ля-Франтэра
Remove ads

Хэрэс-дэ-ля-Франтэра (па-гішпанску: Jerez de la Frontera) — горад на поўдні Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія. Знаходзіцца паміж горамі й Атлянтычным акіянам.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Места вядома з даўніх часоў. Пазьней Хэрэс быў рымскім горадам, пад назвай Аста Рэгія (лац. Asta Regia). Пасьля падзеньня Заходняй Рымскай імпэрыі, ён знаходзіўся пад уладай вандалаў і вэстготаў, пакуль ня быў заваяваны арабамі ў 711 годзе. У XII і XIII стагодзьдзях горад значна пашырыўся, таксама была пабудаваная абарончая сыстэма гораду.

У 1231 годзе ў навакольлях гораду адбылася бітва пры Хэрэсе, дзе хрысьціянскія войскі пад камандаваньнем Альвара Пэрэса дэ Кастра, вайскавода Кастыліі і Леона, разьбілі войскі эміра Ібн Худа, нягледзячы на колькасную перавагу апошніх. Горад быў заваяваны Кастыліяй у 1264 годзе. Адкрыцьцё Амэрыкі й заваёва Гранады, у 1492 годзе, зрабіла Хэрэс адным з самых квітнеючых гарадоў Андалюзіі дзякуючы гандлю й ягонай блізкасьці да партоў Сэвільлі й Кадысу.

Remove ads

Клімат

Хэрэс-дэ-ля-Франтэра й астатняя сталічная вобласьць Кадысу мае субтрапічны-міжземнаморскі клімат з акіянічным уплывам, характарызуецца вельмі мяккай і вільготнай зімой і доўгім цёплым гарачым і сухім летам.

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads