Вабіч
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ва́біч — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Круглянскім, Шклоўскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 74 км. Плошча вадазбору 565 км². Выдатак вады ў вусьці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: Сьвяцілаўка
- Левыя: Чарнаводка, Васілёўка, Лімнічанка
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 1,7 км на ўсход ад вёскі Бураўшчыны Круглянскага раёну, упадае ў Друць за 2 км на ўсход ад вёскі Прыбору Бялыніцкага раёну. Цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай.
Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і ніжняй плыні трапэцападобная, шырыня 0,6—1 км. У час разводзьдзя сярэдняе перавышэньне ўзроўню над межанным у ніжняй плыні 2 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Абалона двухбаковая, пераважае шырыня 0,2—0,4 км. Рэчышча зьвілістае, шырыня 10—25 м, у верхняй плыні каналізаваныя 24 км[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads