Друць

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Друць
Remove ads

Друць — рака ў Беларусі, чацьверты велічынёй і воднасьцю прыток Дняпра. Цячэ ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласьцях. Даўжыня 295 км. Плошча вадазбору 5020 км². Выдатак вады ў вусьці 31,6 м³/с. Агульны спад ракі 105,2 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads
Remove ads

Асноўныя прытокі

Thumb
Друць
Thumb
Друць

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на Дняпроўска-Дзьвінскім водападзеле зь невялікай дрыгвянай лагчыны за 1 км на захад ад вёскі Раздольнай Талачынскага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне места Рагачова. Агульная даўжыня рачной сыстэмы Друці 2000 км, шчыльнасьць рачной сеткі 0,39 км/км³. Вадазбор у вярхоўі ў межах Аршанскага ўзвышша, на астатнім працягу — ува ўсходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

Даліна да ўтоку ракі Крывой невыразная, ніжэй трапэцападобная, шырынёй 1,5—2,5 км. Схілы парэзаныя, вышыня іх 8—30 м, да места Бялынічаў адкрытыя і пад ворывам, ніжэй па плыні пераважна пад лесам. Левы схіл больш спадзісты, правы ўмерана стромкі, нярэдка абрывісты. Абалона пераважна двухбаковая (на асобных дзялянках у нізоўі левабярэжная, у верхняй плыні часткова затопленая Цяцерынскім, у ніжняй — Чыгірынскім вадасховішчамі), адкрытая, лугавая. Паверхня абалоны ў прырэчышчавай частцы роўная, месцамі ўзгорыстая, перасечаная старыцамі, асушальнымі канавамі, лагчынамі. Рэчышча каналізаванае на 2 дзялянках у вярхоўі: ад вёскі Навасёлкаў да места Талачына (7 км) і ад пункту за 0,4 км ніжэй за мост на аўтамабільнай дарозе Менск — Масква да вёскі Друцку (8,6 км). На астатнім працягу моцназьвілістае, свабодна мэандруе, ніжэй за ўток ракі Вабіч разгалінаванае на пратокі і рукавы са шматлікімі старыцамі і затокамі. Дно роўнае, пясковае, радзей камяністае. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 10—20 м, ніжэй 30—50 м. Берагі пераважна стромкія, месцамі абрывістыя, вышыней 1—2,5 м (на лукавінах 3—5 м), у вусьцевай частцы спадзістыя, вышынёй да 1 м.

Асаблівасьці рэжыму — вельмі выразнае веснавое разводзьдзе, на якое прыпадае 54% сярэдняга сьцёку. Веснавы пад’ём узроўню вады інтэнсіўны (7—10 дзён), найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межаньню 2,5—2,8 м. Веснавы ледаход каля 3 дзён. Рака прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

Расьліннасьць

Thumb
Цяцерынская ГЭС

Больш за 30% плошчы вадазбору пакрываюць значныя памерам лясныя масівы. Лясы мяшаныя зь перавагай іглічных пародаў. Балоты, забалочаныя землі і забалочаны лес займаюць каля 10% плошчы.

Гаспадарчая дзейнасьць

Суднаходзтва ніжэй за плаціну Чыгірынскага вадасховішча (за 84 км ад вусьця) у паўнаводны пэрыяд. Рэжым ракі вывучаўся на 8 пастах, зь якіх пасты каля в. Гарадзішча і Чыгірынскай ГЭС дзейнічаюць у цяперашні час[2].

Крыніцы

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads