Вадзім Марцінкевіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вадзі́м Марцінке́віч (нар. 10 красавіка 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомля».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец акадэміі АБФФ. У чэрвені 2021 году ўжо па заканчэньні навучаньня ў акадэміі прыяднаўся да салігорскага «Шахцёра»[4]. У клюбе пачаў гуляў у складзе дублю. За першую каманду запачаткаваў выступы 22 чэрвеня 2022 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Астраўцу», зьявіўшыся на замену на 90-й хвіліне сустрэчы. На пачатку 2023 году выправіўся ў арэнды ў петракаўскі «Шахцёр», які тым часам спаборнічаў у Першай лізе. Дэбютаваў за клюб 28 траўня 2023 году ў матчы супраць «Асіпавічаў». У гэтай гульні паўабаронца ня толькі зьявіўся ў першай адзінаццатцы, ды яшчэ забіў свой першы гол у прафэсійнай кар’еры. У ліпені вярнуўся ў Салігорск, але хутка зноў далучыўся да петрыкаўскай каманды[5]. Ужо ў канцы сэзону быў пераведзены ў галоўную каманды салігорцаў. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў заключным матчы каманды 2 сьнежня супраць барысаўскага БАТЭ. Гулец замяніў на 85-й хвіліне гульні Максіма Кавалевіча.

У міжсэзоньне «Шахцёр» пакінулі шэраг гульцоў, а на сам клюб была накладзеная забарона на рэгістрацію новых футбалістаў. У выніку Марцінкевіч на пачатку 2024 году адразу замацаваўся ў асноўным складзе каманды, выходзячы на пляцоўку ў стартавым складзе. Паводле вынікаў сэзону каманда страціла месца ў Найвышэйшай лізе, але гол Марцінкевіча ў 9-м туры ў браму менскага «Дынама» быў абраны заўзятарамі найлепшым голам «Шахцёра» ў сэзоне[6]. У студзені 2025 году далучыўся да «Гомля»[7].

Міжнародная

У чэрвені 2022 году атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 19 гадоў). Дэбютаваў у складзе зборнай у матчы супраць зборнай Узбэкістану. У верасьні 2022 года ў складзе зборнай футбаліст браў удзел у кваліфікацыйных матчах юніёрскага чэмпіянату Эўропы.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads