Вазьнясенск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вазьнясе́нск (па-ўкраінску: Вознесенськ) — места абласнога значэньня ў Мікалаеўскай вобласьці, па абодва берагі рэчкі Мэртваводу, у месцы яе сутокаў з Паўднёвым Бугам. Адміністрацыйны цэнтар Вазьнясенскага раёну.
Знаходзіцца за 91 км на поўнач ад Мікалаева. Чыгуначная станцыя на лініі Коласаўка — Памошная, прыстань на рацэ Паўднёвы Буг.
Remove ads
Гісторыя
Саколец
На мяжы XIV і XV стагодзьдзяў на месцы цяперашняга Вязьнясенску вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў места-фартэцыю Саколец. Упершыню места згадваецца ў сьпісе замкаў, складзеным па сьмерці вялікага князя ў 1430 року.[1]
У пазьнейшы час фартэцыя пераўтварылася ў паўднёвы фарпост Рэчы Паспалітай, аднак урэшце ёй авалодалі запароскія казакі. Новыя гаспадары ў дачыненьні да места ўжывалі назву Сокалы.[2]
Вазьнясенск
27 студзеня 1795 року выдадзены царскі ўказ пра ўтварэньне Вазьнясенскага намесьніцтва і будаўніцтва ягонага цэнтру — Вазьнясенску. У 1796 року Вазьнясенскае намесьніцтва было пераўтворанае ў губэрню, якую неўзабаве ліквідавалі.
Падчас Другой сусьветнай вайны з 6 жніўня 1941 па 24 сакавіка 1944 року Вазьнясенск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
З 1991 року ў складзе незалежнай Украіны, адзін з найбольш вялікіх прамысловых, культурных і гістарычных цэнтраў Мікалаеўскай вобласьці.
Remove ads
Геаграфія
Вазьнясенск знаходзіцца ў паўднёвай частцы Ўкраіны, у цэнтры Мікалаеўскай вобласьці. Клімат — кантынэнтальны.
Па тэрыторыі места цячэ рака Паўднёвы Буг з прытокам Мэртваводам, якія зьяўляюцца важнымі транспартнымі артэрыямі, а таксама крыніцамі пітной вады. Пад местам знаходзяцца ўнікальныя вялікія прэсныя азёры пітной вады, зь якіх з дапамогай 30 сьвірдлавінаў зьдзяйсьняецца водазабесьпячэньне, таксама распрацаваныя дзьве сьвірдлавіны, зь якіх здабываецца мінэральная вада.
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
У Вазьнясенску разьмешчаныя 18 вялікіх прамысловых прадпрыемстваў, зь іх 72% лёгкай прамысловасьці (выраб скуры і скурсыравіны, пашыў верхняга адзеньня, вытворчасьць мэблі, пашыў абутку) ды 18% харчовай прамысловасьці (вытворчасьць мяса — каўбасных вырабаў, сыроў, малочнай прадукцыі, вытворчасьць кансэрваванай гародніны й садавіны, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў).
Месты-сябры
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads