Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Сэрбіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вайско́ва-паве́траныя сі́лы і во́йскі СПА Сэ́рбіі (па-сэрбску: Ратно ваздухопловство и противваздухопловна одбрана, РВ и ПВО) — адзін з тыпаў Узброеных сілаў Сэрбіі. Былі створаныя ў 1912 годзе і прынялі ўдзел у Балканскіх ды Першай сусьветнай войнах. У 1918—1941 роках існавалі як Каралеўскія ВПС Югаславіі, а потым ВПС і СПА ЮНА. Распад Югаславіі меў цяжкія наступствы для сэрбскае вайсковае авіяцыі. ВПС прымалі ўдзел у баявых дзеях у Харватыі ў 1991 годзе й панесьлі вялікія страты падчас вайсковае апэрацыі НАТО ў 1999 годзе. У цяперашні час ВПС і СПА Сэрбіі месьцяцца ў працэсе рэфармаваньня.

Remove ads
Гісторыя
Структура
Кіраўніцтва ВПС і СПА (па-сэрбску: Команда В и ПВО)
- 210-ы батальён сувязі (па-сэрбску: 210 батаљон везе)
- 333-і інжынэрны батальён (па-сэрбску: 333 инжињеријски батаљон)
- 98-я авіябрыґада (па-сэрбску: 98 ваздухопловна бригада)
- 204-я авіябрыґада (па-сэрбску: 204 ваздухопловна бригада)
- 250-я брыґада СПА (па-сэрбску: 250 ракетна бригада ПВО)
- 126-я брыґада паветранага назіраньня, выяўленьня й навядзеньня (па-сэрбску: 126 бригада ваздушног осматрања, јављања и навођења)
Remove ads
Пункты базаваньня
- Авіябаза Батайніца (па-сэрбску: Батајница)
- Авіябаза Ковін (па-сэрбску: Ковин)
- Авіябаза Ладжэўцы (па-сэрбску: Лађевци)
- Авіябаза Ніш (па-сэрбску: Ниш)
Баявы склад
Remove ads
Тэхніка й узбраеньне
На ўзбраеньні ВПС і СПА Сэрбіі месьцяцца баявыя й транспартныя летакі, баявыя ды транспартныя гэлікоптэры, комплексы СПА й радыёлакацыйныя станцыі. Яны разьмеркаваны між 98-ю ды 204-ю авіябрыґадамі, 250-ю брыґадаю СПА й 126-ю брыґадаю паветранага назіраньня[6][7].
Разьмяшчэньне ўзбраеньняў у злучэньнях і падразьдзелах ВПС і СПА Сэрбіі было праведзенае падчас вайсковае рэформы, распачатае пасьля распаду Дзяржаўнага зьвязу Сэрбіі й Чарнагорыі ў 2006 року. У 2007 годзе 230-ы, 240-ы ды 310-ы палкі СПА былі расфармаванымі, іх узбраеньне было часткова сьпісаным, часткова перададзенае ў дывізіёны 250-е брыґады СПА. Зэнітныя гарматы Bofors L70 былі разьмеркаваныя ў зэнітна-ракетныя дывізіёны 98-е й 204-е авіябрыґадаў[8].
Большасьць узбраеньняў ВПС і СПА Сэрбіі былі зробленыя ў СССР або СФРЮ і цяпер лічацца састарэлымі. Пасьля распаду Югаславіі ў войска доўгі час не паступала сучасная тэхніка. Выключэньнем былі закупкі навучальных самалётаў УТВА Ласта, якія вырабляе фабрыка УТВА ў Панчаве. Працэс абнаўленьня авіяцыі аднавіўся ў 2016 годзе, калі ў Расеі былі набытыя два гэлікоптэры Мі-17[9], а шэсьць зьнішчальнікаў МіГ-29 былі атрыманы задарма[10].
Рамонтам і мадэрнізацыяю наяўных лятальных апаратаў і сыстэмаў СПА займаецца Авіяцыйны інстытут «Мома Станайлавіч» у Батайніцы[11][12].
Remove ads
Апазнавальныя знакі
- Апазнавальны знак ВПС і СПА Сэрбіі
- Знак на кіль
- Варыянт паменшанае бачнасьці
Эвалюцыя апазнавальных знакаў
Remove ads
Знакі адрозьненьня
Ґенэралы й афіцэры
Падафіцэры й жаўнеры
Знакі на галаўныя ўборы
Remove ads
Ґалерэя
- МіГ-29Б (9-12Б)
- МіГ-29Б
- МіГ-21
- СОКО J-22 «Орао» ў сьвяточнай афарбоўцы па нагодзе Дня Авіяцыі
- Сэрбскі Ан-26 з апазнавальнымі знакамі старога ўзору
- Ан-26
- Як-40
- Як-40
- Dornier Do-28D-2 Skyservant
- Утва-75
Глядзіце таксама
- Вайскова-паветраныя сілы Югаславіі
- Вайскова-паветраныя сілы Чарнагорыі
- Будынак Штабу ВПС (Бялград)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads