Вакцына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вакцына
Remove ads

Вакцы́на (ад па-лацінску: vacca — карова) — мэдычны біялягічны прэпарат для стварэньня імунітэту да інфэкцыйных хваробаў. Вырабляецца з аслабленых альбо забітых мікраарганізмаў, прадуктаў іх жыцьцядзейнасьці, альбо зь іхных антыгенаў, атрыманых геннаінжынэрным альбо хімічным шляхам. Агент узбуджае імунную сыстэму арганізма распазнаваць узбуджальніка пагрозы, зьнішчаць яго й далей распазнаваць і зьнішчаць любы мікраарганізм, зьвязаны з гэтым узбуджальнікам, зь якім ён можа сутыкнуцца ў будучыні. Вакцыны могуць быць прафіляктычнымі (для прадухіленьня або паляпшэньня наступнай інфэкцыі прыродным альбо «дзікім» узбуджальнікам), альбо лячэбнымі (напрыклад, вакцыны супраць рака, якія яшчэ дасьледуюцца)[1][2].

Thumb
Прышчэпка казла супраць воспы й пнэўманіі (Кенія, 2006)

Працэс увядзеньня вакцыны называецца вакцынацыяй. Вакцынацыя зьяўляецца найбольш эфэктыўным мэтадам прафіляктыкі інфэкцыйных захворваньняў[3]. Пашыраны імунітэт з прычыны вакцынацыі ў значнай ступені абумовіў зьнішчэньне воспы па ўсім сьвеце й значнае абмежаваньне распаўсюду такіх захворваньняў, як то поліяміэліт, адзёр і слупняк на большай частцы сьвету. Эфэктыўнасьць вакцынацыі шырока вывучаная й правераная; напрыклад, вакцыны, якія даказалі сваю эфэктыўнасьць, уключаюць вакцыну супраць грыпу[4], вакцыну супраць віруса папіломы чалавека[5], і вакцыну супраць ветранай воспы[6]. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) паведамляе, што ў цяперашні час даступныя ліцэнзаваныя вакцыны супраць дваццаці пяці розных прафіляктычных інфэкцыяў[7].

Тэрміны «вакцына» й «вакцынацыя» паходзяць ад лацінскае назвы воспы каровы (лац. Variolae vaccinae), тэрмінам, распрацаваным Эдўардам Джэнэрам для абазначэньня каровінай воспы. Джэнэр выкарыстаў тэрмін у 1798 годзе назове сваёй працы «Расьсьледаваньне Variolae vaccinae, вядомай як каровіная воспа» (анг. Inquiry into the Variolae vaccinae Known as the Cow Pox), дзе ён апісаў ахоўны эфэкт каровінай воспы супраць натуральнай воспы[8]. У 1881 годзе, каб ушанаваць памяць пра Джэнэра, Люі Пастэр прапанаваў пашырыць тэрмін, каб ахапіць новыя ахоўныя прышчэпкі, якія пачалі распрацоўвацца[9].

У Беларусі праводзіцца плянавая імунапрафіляктыка 9 інфэкцыяў: адзёр, вірусны(en) гепатыт В(en), дыфтэрыя, кохлік(be), краснуха(be), поліяміэліт, слупняк, сухоты й сьвінка[10].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads