Пнэўманія

захворваньне лёгкіх From Wikipedia, the free encyclopedia

Пнэўманія
Remove ads

Пнэўмані́я (па-грэцку: πνευμονία ад πνεύμων — «лёгкія») або запале́ньне лёгкіх — запаленьне лёгачнай тканкі інфэкцыйнага паходжаньня зь пераважным паражэньнем пухірыкаў (з разьвіцьцём у іх запаленчай эксудацыі) і міжвузнай тканкі лёгкага. Тэрмін «пнэўманія» аб’ядноўвае большую групу хваробаў, кожная зь якіх мае сваю этымалёгію, патагенэз, рэнтгеналягічныя прыкметы, дадзеныя лябараторных дасьледаваньняў і асабліва тэрапіі. Можа працякаць як самастойнае захворваньне ці як ускладненьне іншых захворваньняў.

Хуткія факты Сынонімы, Спэцыяльнасьць ...
Thumb
Узбуджальнік пнэўманіі

Неінфэкцыйныя запаленчыя працэсы ў лёгачнай тканкі, звычайна называюць пнэўманітамі ці альвэлітамі. На фоне падобных асэптычных запаленчых працэсаў нярэдка разьвіваецца бактэрыяльная, вірусна-бактэрыяльная й грыбковая пнэўманія. Асноўным мэтадам дыягностыкі зьяўляецца рэнтгеналягічнае дасьледаваньне лёгкіх, а асноўным мэтадам лячэньня — антыбактэрыяльная тэрапія. Позная дыягностыка й затрымка з пачаткам антыбактэрыяльнага лячэньня пагаршае прагноз захворваньня. Магчымы лятальны сыход.

Пнэўманія закранае каля 450 мільёнаў чалавек ва ўсім сьвеце, што складае каля 7% агульнага насельніцтва Зямлі. Штогод рэгіструюцца прыкладна 4 мільёны сьмерцяў. Пнэўманія была ахрышчана доктарам Ўільямам Осьлерам у XIX стагодзьдзі, як «капітан па сьмерці сярод мужчынаў»[6]. Са зьяўленьнем антыбіётыкаў і вакцыны супраць хваробы ў XX стагодзьдзі выжывальнасьць падвысілася. Тым ня менш, у разьвіваных краінах, а таксама сярод вельмі старых і вельмі маладых людзей, а таксама хранічна хворых, пнэўманія застаецца адным зь вядучых чыньнікаў сьмерці[7].

Remove ads

Чыньнікі

Запаленьне лёгкіх адбываецца часьцей за ўсё з-за інфэкцыяў, выкліканых галоўным чынам бактэрыямі або вірусамі і радзей грыбкамі і паразытамі. Хоць існуе больш за 100 штамаў узбуджальнікаў інфэкцыйных захворваньняў, ідэнтыфікаваныя толькі нешматлікія зь іх, адказныя за большасьць выпадкаў пнэўманіі. Зьмяшаныя інфэкцыі, дзе ўзбуджальнікам зьяўляецца як вірус, гэтак і бактэрыі, назіраюцца ў прыкладна 45% выпадкаў інфэцыі ў дзяцей і 15% выпадкаў інфэкцыі ў дарослых[8]. Узбуджальнік ня можа быць вызначаны прыблізна ў палове выпадкаў, нягледзячы на ​​дбайную праверку[9].

Тэрмін пнэўманія часам больш шырока прымяняецца да любога стану, дзе вынікам зьяўляецца запаленьне лёгкіх, выкліканыя, напрыклад, аўтаімуннымі захворваньнямі, хімічнымі апёкамі або рэакцыяй на лекі. Аднак, гэтыя выпадкі больш дакладна называюць пнэўманітамі[10].

Фактарамі, якія могуць прывесьці да пнэўманіі, зьяўляюцца курэньне, імунадэфіцыт, алькагалізм, хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх, бранхіяльная астма, хранічная хвароба нырак, хваробы печані і старасьць[11][12]. Дадатковая рызыка для дзяцей уключае ў сябе гадаваньне дзіцяня не грудным малаком, узьдзеяньне цыгарэтнага дыму альбо забруджваньне паветра, недаяданьне і беднасьць[13]. Прымяненьне прэпаратаў, якія прыгнятаюць кісьлю, як то інгібітары пратонавай помпы або Н2-блякатары, таксама можа быць зьвязана з павышанай рызыкай разьвіцьця пнэўманіі[14].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads