Валадарскі раён (Астраханская вобласьць)

раён у Астраханскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Валадарскі раён (Астраханская вобласьць)
Remove ads

Валада́рскі раён (па-расейску: Володарский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Астраханскай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца вёска Валадарскі.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Валадарскі раён паводле гадзіньнікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Краснаярскім, Камызяцкім і Прыволскім раёнамі, а таксама з Казахстанам. Мае выхад да Касьпійскага мора, а шматлікія рэкі і пратокі дэльты Волгі разразаюць тэрыторыю на мноства вялікіх і малых астравоў і астраўкоў. Плошча раёну складае 3 883 км².

Гісторыя

Валадарскі раён быў утвораны ў 1928 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК у складзе Ніжняволскага краю. Пазьней раён належыў Сталінградзкай вобласьці, а ў 1943 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Астраханскай вобласьці.

Насельніцтва

Насельніцтва раёну па стане на 2021 год складала 45974 чалавекі. Асноўную долю насельніцтва фармуюць казахі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads