Валевачоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валевачоўскі сельсавет[1][2][3][4] (афіцыйная назва — Валева́чскі сельсавет[5][a]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Валевачы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

28 жніўня 1924 году створаны ў складзе Сьмілавіцкага (з 8 ліпеня 1931 году — Ігуменскага) раёну Менскай акругі. З 8 ліпеня 1931 году ў складзе Чэрвеньскага раёну, з 20 лютага 1938 году — Менскай вобласьці[8].

16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Грабёнкаўскага сельсавету[9].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году — 2215 чалавек[10], зь іх 92,7 % — беларусы, 4,9 % — расейцы, 0,9 % — украінцы, 0,5 % — палякі[11].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 13[12]
  • 1 студзеня 1974 году — 23[13]
  • 1 студзеня 1981 году — 23[14]
  • 1 студзеня 1986 году — 23[15]

Заўвагі

  1. Сучасная афіцыйная назва супярэчыць правілам беларускай мовы як паводле афіцыйнага правапісу[6], так і паводле клясычнага[7]. Хутчэй за ўсё гэтая назва ўвайшла ў беларускую мову праз трансьлітарацыю расейскай назвы гэтага сельсавету (рас. Валева́чский сельсовет). Пры гэтым трэба заўважыць, што ў Фондавым каталёгу дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь гэты сельсавет згадваецца толькі як Валевачёвский[8].

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads