Валеры Дзідзюля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Валеры Дзідзюля
Remove ads

Вале́ры Міха́йлавіч Дзідзю́ля (нар. 20 траўня 1969, Горадня) — беларускі гітарыст і кампазытар, сольны выканаўца. Выконвае фольк-музыку і музыку ў жанры фляменка. Лідэр гурту «ДиДюЛя».

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Першую гітару Валеры атрымаў у пяць гадоў у падарунак ад сваёй маці. З гэтага моманту ён пачаў «экспэрымэнтаваць з гукам і гітарай»: ставіў на гітару гуказдымальнік, датчык, падлучаў прыладу да самаробнага ўзмацняльніка. Разам з сябрамі наведваў канцэрты, назіраў як гуляюць на вясельлях. Пазьней быў прыняты ў якасьці трэцяга гітарыста ў вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Алые Зори» пад кіраўніцтвам Мікалая Хітрыка. Канцэрты праводзіліся ў розных гарадох, калгасах і саўгасах, а пазьней у каапэратыўным рэстаране.

Пасьля развалу ансамбля Дзідзюля заняўся гукарэжысэрскай працай у гарадзенскім ансамблі танца і скокаў «Белыя Росы», дзе гулялася, сьпявалася і танчылася розная музыка, у асноўным беларускія, польскія, украінскія, цыганскія народныя танцы. У складзе гэтага калектыва Дзідзюля ўпершыню пабываў з гастролямі ў Эўропе — у Гішпаніі, Італіі, Польшчы, Швайцарыі, Францыі, Нямеччыне. У Гішпаніі ён пазнаёміўся са стылем фляменка — гішпанскім традыцыйным музычна-танцавальным стылем.

Празь некаторы час Валеры даведаўся пра конкурс маладых выканаўцаў на беларускім тэлебачаньні і вырашыў паспрабаваць. На конкурс ён прыехаў зь Дзімам Куракулавым. Прайшоўшы адборачны тур, яны былі запрошаныя на здымкі. Сыграўшы некалькі музычных кампазыцыяў, Валеры прайшоў у наступны тур і патрапіў на гала-канцэрт. Ужо тамака ён пазнаёміўся з прафэсійнымі рэжысэрамі, рэдактарамі, яны дапамагалі, дзяліліся ўласным досьведам. Вялікую ролю на конкурсе для Валера згуляў Алег Елісеенкаў — беларускі кампазытар.

Валеры Дзідзюля зьяўляецца прадусарам клясычнага гітарыста Дзяніса Асімовіча, які страціў зрок у раньнім узросьце.

Remove ads

Грамадзянская пазыцыя адносна маскальска-ўкраінскай вайны

Асоба, якая ў базе дадзеных цэнтра «Міратворац» фігуруе як асоба, якая незаконна наведвала акупаваны Расеяй Крым, сьвядома парушаючы дзяржаўную мяжу Ўкраіны.[1]

У 2022 годзе ён даў інтэрв’ю маскальскаму прапагандысцкаму выданьню «Абзац», дзе зрабіў наступныя заявы:[2]

« Вялікая маскальская, праваслаўная, славянская культура, музыка, пісьменнасьць, слова, мова, традыцыі маюць вялікае значэньне ў сусьветнай цывілізацыі, у сусьветным працэсе. Цяпер выклікі, зараз няпросты час, і ад нас, музыкаў, ад людзей творчых, ад людзей інтэлектуальнай працы, ад навукоўцаў, вынаходнікаў, матэматыкаў шмат залежыць. Гістарычна гэты момант патрабуе вялікага розуму, удумлівасьці, сабранасьці, вядома ж, веры. І мне здаецца, што цывілізацыя, прайшоўшы гэты этап, зможа выбрацца зь яго з новым досьведам і, магчыма, з новымі дасягненьнямі.
Арыгінальны тэкст  (рас.)
Великая русская, православная, славянская культура, музыка, письменность, слово, язык, традиции имеют великое значение в мировой цивилизации, в мировом процессе. Сейчас вызовы, сейчас непростое время, и от нас, музыкантов, от людей творческих, от людей интеллектуального труда, от учёных, изобретателей, математиков многое зависит. Исторически этот момент требует большого ума, вдумчивости, собранности, конечно же, веры. И мне кажется, что цивилизация, пройдя этот этап, сможет выбраться из него с новым опытом и, возможно, с новыми достижениями.
»
« У нас прастора дабра, стойкасьці духу, вялікай боскай сілы й энэргіі. Менавіта ў гэтым асноўная мэта й задача Расеі. Быць у сучаснай цывілізацыі выратавальным астраўком традыцыйных каштоўнасьцяў, правільнага культурнага стаўленьня да людзей і да ўсяго сьвету. І Расея з гэтай складанай ношай павінна зладзіцца.
Арыгінальны тэкст  (рас.)
У нас пространство добра, стойкости духа, великой божественной силы и энергии. Именно в этом основная цель и задача России. Быть в современной цивилизации спасительным островком традиционных ценностей, правильного культурного отношения к людям и ко всему миру. И Россия с этой сложной ношей должна справиться.
»
« Канешне ж, гэта ёсьць. Ёсьць палітыка ў Эўрабачаньні. Яна вельмі моцна там перашкаджае музыцы. Але памяняць штосьці хуткім часам не атрымаецца, хутчэй за ўсё. Беларусь і Расея сёлета ўвогуле былі адхіленыя ад удзелу. Трэба спакойна паставіцца да гэтага й разьвіваць, насамрэч, свае конкурсы. Адным з такіх зьяўляецца ”Славянскі базар”. У гэтым годзе гурт «ДыДзюЛя» будзе ўдзельнічаць у адкрыцьці гэтага фэстывалю, затым будзем граць вялікі канцэрт там. Увогуле, будзем упрыгожваць гэты фэстываль.
Арыгінальны тэкст  (рас.)
Конечно же, это есть. Есть политика в Евровидение. Она очень сильно там мешает музыке. Но поменять что-то в ближайшее время не получится, скорее всего. Белоруссия и Россия в этом году вообще были отстранены от участия. Нужно спокойно отнестись к этому и развивать, на самом деле, свои конкурсы. Одним из таких является «Славянский базар». В этом году группа «ДиДюЛя» будет участвовать в открытии этого фестиваля, затем будем играть большой концерт там. В общем, будем украшать этот фестиваль.
»

У 2022 годзе Валерый заявіў наступнае беларускаму прапагандысцкаму СЬМІ БЕЛТА:[3]

« Мы назіраем праблемы заходняга сьвету, мы бачым разброд і хістаньне ў галовах, парушэньне й адмену традыцыйных каштоўнасьцяў, сямейных і чалавечых, вар’яцтва прагнасьці, страчанасьць у арыенцірах. І зараз праваслаўны, славянскі сьвет сутыкнуўся з гэтым. І задача адна - пераадолець і дапамагчы сьвету выкараскацца з гэтых праблем. За намі глядзіць астатняя частка сьвету: як Расея ў гэтым супрацьстаяньні будзе трымацца, як вялікі славянскі народ, праваслаўнае брацтва ва ўсім сьвеце злучыцца ў адзінай малітве, пераадолее гэтыя выклікі. Мне падаецца, што пераадолее. Энэргія стварэньня й дабра з намі.
Арыгінальны тэкст  (рас.)
Мы наблюдаем проблемы западного мира, мы видим разброд и шатание в головах, нарушение и отмену традиционных ценностей, семейных и человеческих, безумие жадности, потерянность в ориентирах. И сейчас православный, славянский мир столкнулся с этим. И задача одна - преодолеть и помочь миру выкарабкаться из этих проблем. За нами смотрит остальная часть мира: как Россия в этом противостоянии будет держаться, как великий славянский народ, православное братство во всем мире соединится в единой молитве, преодолеет эти вызовы. Мне кажется, что преодолеет. Энергия создания и добра с нами.
»
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads