Валеры Задаля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валеры Задаля (псэўд. Антон Лабовіч; 15 сакавіка 1953, Клецак — 11 красавіка 2007, Горадня) — беларускі журналіст, грамадзка-палітычны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў карэспандэнтам Клецкай раённай газэты, рэдактарам Наваградзкай газэты «Новае жыцьцё», намесьнікам старшыні Тэлерадыёкампаніі Горадні.
Сябра Партыі БНФ, Беларускай асацыяцыі журналістаў (з 1997), ПЭН-цэнтру.
Пасьля вымушанага звальненьня з Тэлерадыёкампаніі напрыканцы 1990-х працаваў у грамадзкім аб’яднаньні «Ратуша», потым (пасьля закрыцьця аб’яднаньня) у гарадзенскім аддзяленьні «Таварыства беларускай школы». У апошнія гады жыцьця займаўся актыўнай і плённай грамадзкай дзейнасьцю: стварыў «Літаратурную гасьцёўню», выдаваў і рэдагаваў шэраг лякальных спэцыялізаваных газэт, быў адным з сталых выкладнікаў гарадзенскай Школы маладога журналіста.
Памёр ад цяжкай хваробы на 55 годзе жыцьця. Пахаваны на Аульсаўскіх могілках Горадні.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads