Валеры Ланскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вале́ры Я́каўлевіч Ланскі́ (па-расейску: Валерий Яковлевич Лонской 21 сакавіка 1941, Хабараўск — 6 чэрвеня 2021, Масква) — савецкі і расейскі кінарэжысэр, сцэнарыст і пісьменьнік. Народны артыст Расейскай Фэдэрацыі (2001).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Хабараўску. У 1970 годзе скончыў рэжысэрскі факультэт ВГІКа (майстэрня Я. Л. Дзігана). Працаваў апэратарам-друкаром цэху субтытраў на кінастудыі імя М. Горкага. Здымаў сюжэты для кіначасопіса «Ералаш».

Сябра Саюзу кінэматаграфістаў, чалец Маскоўскага Саюзу пісьменьнікаў. Старшыня Саюза кінэматаграфістаў Масквы (1993-1999). Кіраўнік рэжысэрскай майстэрні ВДІКу — з 1999 году па 2010 год.

Remove ads

Грамадзянская пазыцыя

У 2010 годзе ў ліку больш за сотню кінэматаграфістаў выказаў пратэст супраць дзейнасьці Мікіты Міхалкова на пасадзе старшыні Саюзу кінэматаграфістаў Расеі, падпісаўшы заяву «Нам не падабаецца»[1]. Разам зь іншымі нязгоднымі выйшаў з гэтага Союзу, далучыўшыся да навастворанага КінаСаюза[2].

Выступаючы 21 сакавіка 2013 году на IX зьезьдзе Саюза кінэматаграфістаў Расеі, Ланскі прапанаваў прысутным зрабіць Мікіту Міхалкова вечным старшынём Саюзу кінэматаграфістаў. «Давайце пачнем зьезд з выбараў старшыні, і я прапаную абраць Мікіту Міхалкова навечна. Колькі можна гуляць у дэмакратыю?»[3]. Прысутная на зьезьдзе карэспандэнт "Камерсант FM» адзначыла, што словы былі сказаныя зь відавочным сарказмам і рэжысэр такім чынам выказваў незадаволенасьць адсутнасьцю альтэрнатыўных кандыдатаў[4][5].

У сакавіку 2014 году разам з шэрагам іншых дзеячаў навукі і культуры выказаў сваю нязгоду з Анэксіі Крыма Расеяй[6][7].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads