Хабараўск
горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хаба́раўск — горад у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар Хабараўскага краю і Далёкаўсходняй фэдэральнай акругі. Насельніцтва на 2018 год — 618 150 чалавек. Плошча гораду — 386 км². Адлегласьць ад Масквы: па паветры — каля 6100 км, па чыгунцы — 8533 км.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1858 годзе як ваенны пост Хабараўка, названы ў гонар расейскага землепраходца XVII стагодзьдзя Ерафея Хабарава. З 1880 году — горад Хабараўка, адміністрацыйны цэнтар Прыморскай вобласьці, з 1884 году — адміністрацыйны цэнтар Прыамурскага генэрал-губэрнатарства. У Хабараўск пераназваны ў 1893 годзе. У 1897 годзе злучаны чыгункай з Уладзівастокам. У 1902 годзе заснаваны ваенны завод «Арсэнал». У пачатку XX стагодзьдзя Хабараўск — буйны гандлёвы цэнтар Далёкага Ўсходу, з 1904 году — база Амурскай ваеннай флятыліі. У 1916 годзе пабудаваны чыгуначны мост цераз Амур, які злучыў Хабараўск з чыгункай Усходняй Сыбіры. У складзе Далёкаўсходняй рэспублікі ў 1922 годзе ўвайшоў у склад РСФСР. З 1926 году — цэнтар Далёкаўсходняга, з 1938 году — Хабараўскага краю. У 1940 годзе злучаны чыгункай з Камсамольскам-на-Амуры. У 1949 годзе праходзіў Хабараўскі працэс.
Remove ads
Эканоміка
Прамысловасьць: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка (энэргетычнае і ацяпляльнае абсталяваньне, рухавікі, судны, кабэль), нафтаперапрацоўка, дрэваапрацоўка, лёгкая, харчовая, хіміка-фармацэўтычная прамысловасьць, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.
Транспарт
- Хабараўскі трамвай
Славутасьці
- Храм Сьвяціцеля Інакенція Іркуцкага (1869 год; у савецкі час быў разьмешчаны плянэтарый)
- Спаса-Праабражэнскі катэдральны сабор (2004 год) — трэці паводле велічыні праваслаўны храм у Расеі, пасьля Храму Хрыста Збавіцеля ў Маскве й Ісаакіеўскага сабору ў Санкт-Пецярбурзе.
- Усьпенскі сабор
- Храм Серафіма Сароўскага
- Хабараўскі краявы музэй імя М.І.Градэкава
- Помнік Мікалаю Мураўёву-Амурскаму
- Парк імя Юрыя Гагарына (з курыльскай лісьцьвеньніцай, пасаджанай Ю. Гагарыным у 1962 годзе)
- Хабараўскі ўцёс
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Спаса-Праабражэнскі катэдральны сабор | Помнік Мураўёву-Амурскаму на банкноце наміналам у 5000 рублёў | Стэла «Горад вайсковай славы» | Мост цераз Амур |
Remove ads
Міжнародныя стасункі
Консульствы замежных дзяржаваў
Гарады-сябры
Глядзіце таксама
- Аўтамагістраль Усуры
- Otto Dix
Вонкавыя спасылкі
Хабараўск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads