Валеры Стральцоў
беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валеры Стральцоў (нар. 7 траўня 1948 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. Найбольш вядомы працай у магілёўскім «Дняпры». 7 верасьня 2002 году выконваў абавязкі галоўнага трэнэра зборнай Беларусі ў матчы супраць зборнай Нідэрляндаў замест Эдуарда Малафеева, які ня мог кіраваць зборнай праз хваробу. Заслужаны трэнэр Беларусі. Найлепшы трэнэр Беларусі 1998 году.
Remove ads
Біяграфія
Стральцоў пачаў займацца футболам у быхаўскай ДЮСШ. У 1968 годзе быў запрошаны Ільлём Каганам у магілёўскі «Спартак», які ў 1973 годзе быў перайменаваны ў «Дняпро», дзе выступаў да 1975 году. Пасьля гуляў за бабруйскія клюбы ў першынстве БССР.
Па завяршэньні гульнёвай кар’еры прыступіў да трэнэрскай працы. Трэніраваў у магілёўскай СДЮШАР-7, дзе стварыў адмысловую клясу па футболе, а таксама ачольваў магілёўскае «Тарпэда» і віцебскі «Віцязь». З 1984 па 1985 гады працаваў начальнікам магілёўскага «Дняпра», у 1986 годзе быў прызначаны галоўным трэнэрам. З 1990-га году сумяшчаў пасады галоўнага трэнэра і генеральнага дырэктара. Трэнэрам быў да 2008 году, але зь перапынкамі. Сышоў у адстаўку праз праблемы са здароўем. Пры Стральцове «Дняпро» фінішавала другім у чэмпіянаце Беларусі 1992 году і стала чэмпіёнам у 1998 годзе. 7 верасьня 2002 году выконваў абавязкі галоўнага трэнэра зборнай Беларусі ў матчы супраць зборнай Нідэрляндаў замест Эдуарда Малафеева, які ня мог кіраваць зборнай праз хваробу.
У 2009 годзе Стральцоў быў прызначаны генэральным дырэктарам менскага «Дынама», дзе працаваў да траўня 2012 году. У 2015 годзе зноў працаваў генэральным дырэктарам магілёўскага «Дняпра»[1], але паводле вынікаў сэзону сышоў у адстаўку[2].
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 1998
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 1992
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads